І ўзняўся сцяг – сімвал гонару і славы

12:32 / 10.05.2020

Абласную акцыю «Сімвал гонару і славы» падтрымалі ва ўсіх раёнах рэгіёна, у тым ліку на Астравеччыне.

Удзельнічалі ва ўрачыстасці да Дня Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь вядомыя людзі, перадавікі, таленавітая і адораная моладзь.

У 11 гадзін адначасова над некалькімі кропкамі нашага раёна ўзняліся беларускія сцягі.

На цэнтральнай плошчы ўзняць яго было даручана Рыгору Долгаму, дырэктару Астравецкага лясгаса, па выніках 2019 года занесенага на раённую Дошку гонару. Рыгор Мечыслававіч з’яўляецца дэпутатам Гродзенскага абласнога і Астравецкага раённага Саветаў дэпутатаў, членам калегіі Гродзенскага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання, членам прэзідыума раённай арганізацыі «Белая Русь». Узнагароджаны Ганаровай граматай Гродзенскага аблвыканкама і Падзячным пісьмом старшыні выканаўчага камітэта вобласці.

01.jpg

Каля спартыўнага аздараўленчага комплексу «Імпульс» сцяг узнімаў Аляксандр Ляховіч, майстар спорту міжнароднага класа па лёгкай атлетыцы, удзельнік Алімпійскіх гульняў у Рыа-дэ-Жанэйра, чэмпіянату свету ў Лондане, пераможца чэмпіянату Беларусі па спартыўнай хадзьбе ў 2019 годзе. На чэмпіянаце краіны Аляксандр двойчы адзначаў перамогу, калі пабіў асабісты рэкорд і паказаў годны вынік: 5 000 метраў прайшоў за 19:02:08, 10 000 метраў – за 39:44:41.

02.jpg

На тэрыторыі сярэдняй школы №1 сімвал незалежнасці і гонару Беларусі «запускалі ў неба» вучні гэтай установы адукацыі: Мілана Макей, выдатніца, дыпламант Каложскіх навукова-адукацыйных чытанняў «Вялікая Перамога: спадчына і спадчыннікі», пераможца занальнага этапу конкурсу «100 ідэй для Беларусі», рэспубліканскага конкурсу дзіцячай журналістыкі «СТАРТ»; Вадзім Лях, удзельнік раённага мерапрыемства «Вальс Перамогі», член школьнага маладзёжнага парламента, валанцёр і актывіст БРСМ; Аляксандра Ваяводская, пераможца міжнароднага конкурсу аратарскага майстэрства «Сіла слова», алімпіяды школьнікаў «Расія і Беларусь: гісторыя і духоўнасць грамадства».

IMG_8005.jpg

Адзначыць свята нацыяльнальнай сімволікі каля сярэдняй школы №3 сабраліся дырэтар Людміла Сасноўская, сакратар пярвічкі ГА БРСМ Вераніка Трубкіна і старшыня прафсаюзнай арганізацыі Валерый Кулеш. 

03.jpg

Далучыліся да акцыі і ваенныя: зенітчыкі, пагранічная камендатура «Гудагай», застава «Астравецкая» і вайсковая часць 7434.

04.jpg

Пагранічная камендатура «Гудагай»


05.jpg

Застава «Астравецкая»


изображение_viber_2020-05-10_14-52-26.jpg

1146 гвардзейскі зенітны ракетны полк


Текст: