Адзначылі юбілей Перамогі

13:57 / 09.05.2020
762

75-ю гадавіну Вялікай Перамогі Астравеччына адзначыла святочным мітынгам каля помніка загінулым салдатам.

01.jpg

І няхай быў ён нешматлюдным – у мерапрыемстве ўдзельнічалі толькі прадстаўнікі райвыканкама, кіраўнікі некаторых арганізацый і прадпрыемстваў, лідары раённых грамадскіх аб’яднанняў, – каля Вечнага агню было душэўна, велічна і святочна.

03.jpg

З дзясятак астраўчан, якія, нягледзячы на пандэмію, вырашылі не парушаць традыцыі і прыйшлі пакланіцца тым, хто здабыў нам мірнае неба над галавой, выконваючы рэкамендацыі медыкаў, стаялі паводдаль. Але слёзы, якія блішчалі ў іх вачах гаварылі: мы – тут, мы – разам, мы памятаем і дзякуем. Многія з іх былі з кветкамі і партрэтамі сваіх загінулых у вайну родных…

09.jpg

02.jpg

06.jpg

07.jpg

08.jpg

Кожны год ля помніка савецкім воінам і партызанам мы збіраемся, каб успомніць герояў Вялікай Айчыннай вайны, і гэты май не стаў выключэннем, – сказаў старшыня райвыканкама Ігар Шалудзін. – 9 Мая не проста дзяржаўнае свята, гэты дзень важны для кожнага беларуса, таму што няма сярод нас сям’і, якой не закранула б вайна… Гэты дзень для нас – сімвал нацыянальнай гордасці і памяці. Ён – у сэрцы кожнага, хто разумее цану міру, хто вышэй за ўсё ставіць гонар і свабоду сваёй Айчыны.

04.jpg

Гісторыя і будучыня ўзаемазвязаны – і гэта адзначыў у выступленні дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Віктар Свіла:

– У апошнія дні вайны праявіліся ўсе здольнасці і характар беларускага народа, якія і сёння дапамагаюць нам будаваць самастойную, квітнеючую дзяржаву. Адной з асаблівасцей 9 Мая ў гэтым годзе з’яўляецца і тое, што напярэдадні была вызначана дата правядзення прэзідэнцкіх выбараў – 9 жніўня. І менавіта сёння стартуе выбарчая кампанія. Гэта вельмі сімвалічна.  

05.jpg

Віншаванні са святам Перамогі і цёплыя пажаданні ветэранам, удзельнікам вайны, якіх з кожным годам застаецца ўсё менш, а таксама ўсім жыхарам Астравеччыны ад імя моладзі выказала старшыня раённага ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» Віялета Алексеявец.

…Вялікай была Перамога, але і бязмернай стала яе цана для Беларусі – трэць сваіх сыноў і дачок страціла яна ў гады ваеннага ліхалецця. Мы гэта ведаем, памятаем і шануем!



Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст: Ольга Хотянович
Фото: Ольга Хотянович
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений