Напярэдадні 9 Мая вучні школ раёна ўсклалі кветкі ля брацкіх магіл

15:15 / 08.05.2020

Напярэдадні свята Перамогі вучні і настаўнікі школ раёна, а таксама прадстаўнікі мясцовай улады хвілінай маўчання ўшанавалі памяць загінулых падчас Вялікай Айчыннай вайны.

1.jpg

З-за няпростай эпідэміялагічнай сітуацыі сёлета было вырашана адмяніць урачыстыя мітынгі ля помнікаў і абеліскаў. Тым не менш, людская памяць жывая.

Сёння школьнікі і настаўнікі Варнянскага НПК да брацкай магілы прынеслі кветкі. Усклалі вянок на месцы пахавання салдат і старшыня Варнянскага сельвыканкама Аляксандр Вярбовіч і кіраўнік спраў сельсавета Наталля Ціхевіч.

2.jpg

Потым старшакласнікі ўсклалі вянок і кветкі на месца спачыну невядомага салдата, у мінулым годзе напярэдадні 9 Мая быў урачыста адкрыты на варнянскіх могілках. Ініцыятыву вязня канцэнтрацыйнага лагера Таццяны Нікіфараўны Волкавай тады падтрымаў сельскі савет.

3.jpg

У цэнтры аграгарадка Варона побач са школай узвышаецца абеліск загінулым у гады Вялікай Айчыннай вайны савецкім салдатам. Летась дзякуючы раённым і мясцовым уладам і нераўнадушным людзям, на помніку побач з 59 прозвішчамі салдат з’явілася яшчэ 11 імёнаў. Вучні Варонскага НПК пранікнёна прачыталі вершы пра вайну і ўсклалі да абеліска кветкі.

– Сёлета спаўняецца 75 гадоў Вялікай Перамозе – гэта наша агульнае свята, – адзначыла дырэктар Варонскага НПК Галіна Чахрач. – Кожны дзень на працягу ўсяго тыдня вучні нашай установы насілі кветкі да помніка.

…Памяць пра людзей, дзякуючы якім мы жывём пад мірным небам, будзе жыць заўсёды.



Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст:
Фото: Алёна Ганулич