Лёсы Вялікай Айчыннай: Бацька быў у «Азарычах», бабуля – у Германіі, а дзед – на вайне

12:47 / 08.05.2020
5.jpg– Людзі хаваліся па лясах ад немцаў, але тыя іх знайшлі і, сабраўшы, пагналі ў суседнюю вёску – Хвойня яна называлася – каб спаліць. Сярод іх быў мой сямігадовы тата Юстын Мышкавец са сваёй маці. Ішлі пешшу, знямоглыя, хто падаў – таго расстрэльвалі. Бацька таксама быў на апошнім дыханні – яго выратавала цукерка, якую даў нямецкі салдат. Тата ўспамінаў, што як з’еў яе – адразу ачуняў, сілы прыбавілася ісці, – дзеліцца ўспамінамі астраўчанка Наталля Рудзік. – Аднак у Хвойню, якую ўсё ж спалілі фашысты, мае родныя не трапілі – апынуліся ў канцлагеры «Азарычы». Бацька потым, як былы вязень, атрымліваў кампенсацыю ад Германіі.

– Маю другую бабулю немцы пагналі ў Германію. Ёй было 16 гадоў. Яна там была пасудамыйкай у кафэ. Неяк гаспадар, у якога бабуля працавала, вырашыў яе праверыць: расклаў у пакоі грошы, – узгадвае жанчына. –  Бабуля сабрала іх і аднесла немцу. Пасля гэтага ёй даверылі хадзіць на рынак за прадуктамі. 

Родная сястра бабулі Наталлі Юстынаўны жыла ў вёсцы Сялец. Яна была нявестай начальніка партызанскага атрада. Маладыя збіраліся пажаніцца, але не па­спелі. Паліцаі выдалі немцам дзяўчыну і бацькоў яе жаніха – іх расстралялі за сувязь з парты­за­намі.

– Мой дзед Ярмалай Мацэгут 18-гадовым юнаком пайшоў у партызаны, а калі вызвалілі Беларусь, ваяваў у дзеючай арміі, – дадае Наталля. – У яго ўзнагароды былі розныя. Дзецьмі мы не разумелі іх цаны…


Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст: