Лёсы Вялікай Айчыннай: Брат трымаў нам галовы, каб не захлынуліся

11:29 / 09.05.2020
3.jpg– Нас дзевяцёра ў мамы з татам было... Вайны не помню – мне ўсяго год быў, як яна пачалася. Калі немцы падступалі да Ваўкавыска, партызаны сказалі жыхарам нашай вёскі, каб выязджалі хавацца ў Белавежскую пушчу. Усе падаліся ў лес, – прыгадвае расповеды баць­коў жыхар аграгарадка Варона Яўген Кухарчык. – Дзесьці месяц жылі мы там у зямлянках. Бацькі расказвалі, што ў бамбёжку хаваліся ў акопы. Падчас аднаго з такіх абстрэлаў ішоў моцны дождж – канавы былі поўныя вады, дык мой старэйшы брат Саша трымаў нам галовы, каб не захлынуліся.

У 1944 годзе, пасля вызвалення Беларусі, Аляксандр Кухарчык адправіўся на фронт. 

– Брат ваяваў на Украіне, у Чэхаславакіі, а потым атрымаў цяжкае раненне – усё цела было ссечана, – гаворыць Яўген Якаўлевіч. – Доўга ляжаў у кракаўскім шпіталі. Вестак ад яго не было – думалі, што прапаў. Ажно праз паўгода ад Сашы прыйшоў ліст. Пасля вайны брат служыў у Берліне, Керчы, Севастопалі. Прыйшоў у водпуск у 1953 годзе. Мама плакала «Сынок! Сынок!», а мы не разумелі, чаму нейкага дзядзьку яна сынком называе.

Ваявалі ў Яўгена Кухарчыка і два дзядзькі. Бацькаў брат за­гінуў у Калінінградскай воб­ласці ў 1945-м, а дзядзька па лініі маці –  быў смяротна паранены пры фарсіраванні Дняпра.


Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст: