Лёсы Вялікай Айчыннай: На месцы вогненнай трагедыі вяскоўцы паставілі крыж

10:06 / 08.05.2020
Ёсць такі  боль, які мы, маладыя, не адчувалі фізічна, не бачылі ўвачавідкі. Аднак час ад часу і нам здаецца, быццам крываточаць неіснуючыя шнары – і сэрца пачынае сціскацца, і да горла падкатвае камяк. Гэты боль жыве ў нашай памяці, яго будзяць успаміны родзічаў альбо знаёмых…

Пра трагічную гібель родзіча расказаў  «АП» Аляксандр Макей.

1.jpg


–  Пылаючай трагедыяй панскага дома непадалёк мясцечка Гудагай запомніўся майму дзеду Баляславу Пілецкаму 1944 год – тады загінуў яго старэйшы брат-падлетак Вацлаў, – расказвае астраўчанін Аляксандр Макей. 

У дзень трагедыі ў касцёле было свята, на якое вельмі хацеў трапіць Вацлаў, але яму трэба было пасвіць коней у пана. Хлопчык прасіў  малодшага брата, каб за яго папрацаваў, аднак той адмовіў. 

– Шукаючы збеглых ваеннапалонных, якіх схаваў у сябе пан, у маёнтак уварваліся нямецкія салдаты. Яны сагналі панскую сям’ю і людзей, якія на іх працавалі, у дом і падпалілі яго, – працягвае Аляксандр. – Брата дзеда потым апазналі па абразіку, які ён насіў на шыі. Усё мясцечка гаравала. Загінулых пахавалі на прыкасцёльных могілках – праўда, астанкі склалі ў адну труну, а помнікі паставілі асобныя. 

На месцы трагедыі вяскоўцы ўзвялі крыж, які захаваўся да нашых дзён.

2.jpg




Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст: