Ігралі і спявалі – дыпломы заваявалі

15:03 / 07.05.2020
Артысты Астравеччыны на «ўра» прадэманстравалі здольнасці на міжнародных і рэспубліканскіх конкурсах.

Міжнародная алімпіяда па сальфеджыа DoReMi



Не першы год вучні Астравецкай школы мастацтваў пад кіраўніцтвам вопытнага настаўніка Дануты Блашкевіч удзельнічаюць у гэтым выпрабаванні па веданні асноў музычнай граматы – і заўсёды атрымліваюць дыпло­мы. Між іншым, канкурэнцыю астраўчанам складаюць удзельнікі з краін бліжняга і дальняга замежжа. 

Сёлета нашы канкурсанты таксама паспяхова справіліся з усімі заданнямі: адказалі на тэарэтычныя пытанні, напісалі музычны дыктант і кампазіцыйныя сачыненні – і заваявалі заслужаныя ўзнагароды. 

Гран­пры алімпіяды атрымаў Аркадзь Веська, а Вале­рыя Шлыковіч, Юлія Ёдзік, Яна Яльніцкая, Іван ВянгроўскіГанна Дзятко, Вераніка Раткевіч і Анатоль Федасееўскаў адзначаны Дыпломамі лаўрэата І ступені. 

Міжнародны фестываль-конкурс нацыянальных сучасных мастацтваў «Планета сяброўства» 

Канкурсанты дэманстравалі таленты іграння на му­зычных інструментах, у спевах і танцах. У намінацыі «Эстрадны вакал» гонар Астравеччыны абараняла Валерыя Заянчкоўская, вучаніца Яраслава Вянгроўскага з Кямелішкаўскага філіяла, – і была адзна­чана Дыпломам лаўрэата ІІІ ступені. 

Міжнародны конкурс мастацтва і творчасці «Сэрца зямлі маёй» 

І тут юныя артысты нашага раёна парадавалі журы творчымі нумарамі.

У намінацыі «Акадэмічны вакал» не было роўных абаяльнай звонкагалосай Валерыі Дарашкевіч, якая займаецца ў Ірыны Бордак. Дзяўчынка ўзнагароджана Дыпломам лаўрэата І ступені. 

Паспяхова выступіла ў гэтай жа намінацыі і харызма­тычная вучаніца Аксаны Баршэвіч Анастасія Адамковіч – яе выступленне адзначана Дыпломам І ступені. 

Не горш выступілі і цымбалісткі Эмілія Далінчык і Алівія Гродэль, якія займаюцца ў Людмілы Столяр, – яны ўзнагароджаны Дыпломамі І і ІІ ступеняў адпаведна. 

Рэспубліканскі конкурс мастацтва «Музычны феерверк» 

У творчым выбуху канкурсантаў іскрынкамі майстэр­ства і артыстызму засвяціліся і астравецкія ўдзельнікі. 

Пранікнёная ігра на фартэпіяна ў выкананні Наталлі Камароўскай, якая займаецца ў Таццяны Собалевай, адзначана Дыпломам лаўрэата ІІ ступені. Яшчэ адна вучаніца гэтага настаўніка Аліса Якубцэвіч выступала ў намінацыі «Акадэмічныя спевы» – і атрымала Дыплом ІІ ступені. 

Таксама паспяхова сыгралі скрыпачка Яна Яльніцкая (настаўнік Вольга Гульбіцкая) і піяністка Ксенія Зміт­ровіч (настаўнік Алена Раткевіч) – дзяўчынкі адзначаны Дыпломамі І ступені. 

Віншуем юных артыстаў і іх настаўнікаў з чарговымі творчымі дасягненнямі!


Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст: