Як адзначым Перамогу

14:55 / 04.05.2020
959

Як раён будзе адзначаць Дзень Перамогі, расказаў намеснік старшыні Астравецкага райвыканкама Генадзь Бычко:

– У сувязі з няпростай эпідэміялагічнай сітуацыяй, якая закранула і наш раён, вырашана мітынг памяці, прысвечаны 9 Мая, правесці ў мінімізаваным фармаце. Удзел ва ўскладанні кветак прымуць члены райвыканкама, старшыні арганізацый і прадпрыемстваў і прад­стаўнікі грамад­скіх аб’яднанняў.

На тэрыторыях сельскіх Саветаў ка­роткія мітынгі пройдуць у цэнтральных аграгарадках.

У гэты дзень не застануцца па-за ўвагай ветэраны вайны, вязні канцлагераў і дзеці вайны нашага раёна.

Астраўчане аддаць даніну памяці загі­нулым воінам-вызваліцелям могуць на працягу святочнага дня.

ДА УВАГІ

4-9 мая ў рамках рэспубліканскай акцыі «Беларусь памятае. Памятае кожнага» на Астравеччыне пройдуць мерапрыемствы па ўскладанні кветак і вянкоў да помнікаў на магілы і месцы масавых пахаванняў ваенаслужачых і ахвяр Вялікай Айчыннай выйны.



Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст: Администратор сайта
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений