Як змянілася жыццё астраўчан з-за пандэміі каронавіруса

08:49 / 30.04.2020
Астраўчане і госці горада расказалі карэспандэнту «раёнкі», як змянілася іх жыццё з-за пандэміі каронавіруса.

Андрэй Калтан, тынкоўшчык:

Калтан.jpg

– Сачу за навінамі пра распаў­сюджванне каронавіруса ў інтэрнэце – на жаль, статыстыка не радуе. Аднак медыкі прагназуюць, што праз тры-чатыры тыдні хвароба ў Беларусі пой­дзе на спад – гэтага чакаю з нецярпеннем. У маім жыцці нічога не змянілася: працую, хаджу ў магазін і сустракаюся з сябрамі. Наколькі мне вядома, найбольш падвержаныя захварэць на вірус пажылыя людзі, таму ім трэба быць больш пільнымі.


Рэгіна Міхневіч, пенсіянерка:

Міхневіч.jpg

– Без патрэбы стараюся не выходзіць з кватэры. У сумачцы ёсць маска, надзяваю яе, калі заходжу ў магазін ці на пошту, а на вуліцы не нашу. Не разумею панікі, якую людзі разводзяць вакол гэтага каронавіруса, – трэба берагчы здароўе і не паліць сабе нервы. 


Дзіяна Паршутовіч, студэнтка:

Паршутовіч.jpg

– Я атрымліваю спецыяльнасць «повар-прадавец» у Аш­мян­скім аграрна-экана­міч­­ным каледжы. На заняткі сту­дэн­ты ходзяць выключна ў масках і маюць пры сабе анты­сеп­тыкі. Некаторыя групы вучацца дыстанцыйна. Цяпер у мяне вытворчая практыка ў кафэ «Форт». Праўда, у святле апошніх падзей некалькі тыдняў мы не працуем. Спадзяюся, што сітуацыя неўзабаве зменіцца да лепшага.


Святлана Раманоўскаянамеснік дырэктара:

Раманоўская.jpg

– Стала радзей сустракацца з сябрамі, абмежавала кантакты з мамай. На два тыдні трэнеры нашай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы алімпійскага рэзерву пайшлі ў адпачынак – на трэніроўкі стала прыходзіць па адным-два дзіцяці. Разу­мею бацькоў, якія перасталі адпускаць сыноў і дачок на спартыўныя заняткі, – кожны хвалюецца за сваё жыццё і здароўе блізкіх.


Ірына Новікава, у адпачынку па доглядзе дзіцяці, з сынам Максімам:

Іванова.jpg

– У сувязі з пандэміяй каро­на­віруса лад жыцця нашай сям’і змяніўся кардынальна. З сынам ходзім на прагулкі, але стараюся не бываць у шматлюдных месцах. Сталі часцей мыць рукі, пасля вяртання з вуліцы абавязкова апрацоўваем іх антысептыкам. За прадуктамі ў магазін ходзіць толькі муж. Часцей раблю вільготную ўборку ў кватэры і праціраю дэзынфіцыруючымі сродкамі паверхні, ручкі дзвярэй. Думаю, што такія меры перасцярогі не будуць лішнімі.


Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст:
Фото: Алёна Ганулич