Моладзь Астравеччыны ўдзельнічае ў суботніку

17:00 / 24.04.2020

Напярэдадні рэспубліканскага суботніка моладзь Астравеччыны і актывісты грамадскага аб ‘яднання БРСМ у межах акцыі “Малым рэкам – вялікі клопат” прыбралі тэрыторыю ля Янаўскага вадасховішча.

dgvYAt4LF7I.jpg

Асаблівы спрыт паказалі школьнікі сярэдніх школ №1 і №3, супрацоўнікі раённых аддзелаў па надзвычайных сітуацыях і ўнутраных спраў, раёна газазабеспячэння і раённай арганізацыі “Беларускага рэспубліканскага таварыства выратавання на водах”.

3I4keVTlf5A.jpg

Па словах першага сакратара Астравецкага райкама ГА БРСМ Віялеты Алексееявец, удзельнічаць у суботніках для актывістаў самай вялікай і масавай маладзёжнай арганізацыі ў краіне стала добрай традыцыяй.

eLHaVBfGQnU.jpg

– На суботніку мы навядзём парадак ля помнікаў і брацкіх магіл, а таксама дадзім старт акцыі “Міру сад”, падчас якой актывісты ўсіх пярвічных арганізацый пасадзяць дрэвы, – адзначыла Віялета Алексеявец.



Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup
Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» - это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст: