Валанцёры гатовы прыйсці на дапамогу

12:20 / 07.04.2020
480

Валанцёры Астравеччыны завіталі да пажылых і адзінокапражываючых людзей.

У свеце апошніх падзей, звязаных з рызыкай распаўсюджвання каронавіруса, дактары настойліва раяць людзям сталага ўзросту не наведваць шматлюдныя месцы. А калі што спатрэбіцца – звярнуцца за дапамогай да валанцёраў.

23.jpg

Такое запрашэнне атрымалі прадстаўнікі Астравецкага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і раённай арганізацыі Чырвонага Крыжа ад адзінокапражываючай пенсіянеркі, інваліда ІІ групы Алены Качан.

– Я стараюся выконваць усе меры перасцярогі: не выходжу на вуліцу ў гадзіну пік, гуляю па парку, калі там нікога няма, а калі і сустрэну знаёмых – толькі павітаюся здалёк, – расказала Алена Аляксандраўна. – Здароўе ж – гэта самае галоўнае для чалавека, таму трэба пра яго клапаціцца.

Даставілі валанцёры прадукты харчавання і маладой маці Вераніцы Рогач, якая выхоўвае дачку адна і да таго ж з’яўляецца сіратой.

1.jpg

– Мы дапамагаем кожнаму, хто тэлефануе на «Гарачую лінію», – паведаміла супрацоўнік тэрытарыяльнага цэнтра Аксана Свірская. – Звярнулася шэсць грамадзян.

Важна ведаць!

Міліцыянеры заклікаюць пажылых людзей быць асцярожнымі: людзі, якія неспадзявана пастукаліся ў дзверы і прадставіліся валанцёрамі ці работнікамі сацыяльнай службы , могуць на самой справе аказацца ашуканцамі. Таму, перш чым пусць іх на парог, патрабуйце паказаць пасведчанне.


Нагадваем нумары тэлефонаў «Гарачай лініі»:

ТЦСАН: 28-0-02, 78-2-90, 78-7-10;

райкам ГА БРСМ: 8(033) 622-32-91.



Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст: Марина Мацкевич
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений