Тэлефоннага даведніка не будзе
13:39 / 05.04.2020
– Я падымала гэтую праблему некалькі гадоў назад, але нічога не змянілася, – паскардзілася жанчына. – Я пенсіянерка і не магу дазволіць сабе кожны тэлефонны нумар даведвацца ў платнай службе.
Пытанне было пераадрасавана начальніку Астравецкага ўчастка электрасувязі Сяргею Хіневічу:
– Я ўжо неаднойчы казаў, што наша арганізацыя не друкуе даведнікі – мы можам на платнай аснове толькі даць спіс абанентаў, – патлумачыў Сяргей Міхайлавіч. – Да таго ж працягваецца замена старых нумароў – напрыклад, у гэтым годзе запланавана замяніць каля 1 000. Так што выпускаць у бліжэйшы час даведнік няма сэнсу, бо інфармацыя ў ім хутка стане неактуальнай.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.
Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.