«Пазнай Астравеччыну»: 11 этап

09:04 / 03.04.2020
Пасля таго як актыўныя ўдзель­нікі конкурсу «Пазнай Астра­веччыну» «з лёту» «разгры­залі» першыя заданні, мы вырашылі прапанаваць ім нешта, на наш погляд, больш складанае. Так, драўляная скульптура анёла на магіле Міхала Валуевіча ў Спондах віднеецца з дарогі,  «Астравецкая праўда» неаднойчы пісала пра народнага майстра, а тэлекампанія АНТ нават зняла фільм пра таленавітага разьбяра. І ўсё ж гэты патэнцыяльны турыстычны аб’ект не вельмі вядомы шырокаму колу нават тых, хто цікавіцца гісторыяй бацькаўшчыны, – зрэшты, як і многія іншыя цікавосткі астравецкага краю. 

І як жа радасна было памыліцца: аказваецца, ведаюць нашы канкурсанты і пра самога Міхала Валуевіча, і пра скульптуру на яго магіле. А хто не ведаў, той, дзякуючы конкурсу, пастараўся даведацца – і гэта яшчэ больш прыемна!

12.jpg

Фота Алега Драгана



Лёс Міхала Валуе­­віча – дзеда Міхалкі, як яго звалі часцей за ўсё, – які жыў у Глушыцы, што каля Спондаў, вартае таго, каб пра яго здымалі кіно і ўстанаўлівалі яму помнікі. Гэты цікавы неардынарны чалавек пражыў 93 гады, быў удзель­нікам Першай сусветнай вайны. Уцёкшы з аўстрыйскага палону, пяць гадоў пехатой дабіраўся дахаты. Многа і цяжка працаваў, зведаў голад і галечу, насмешкі землякоў. Іншыя касілі і аралі, а ён выразаў з дрэва скульптуры. Яго работы дэманстраваліся на ВДНГ у Маскве, упрыгожылі экспазіцыі Маладзечанскага краязнаўчага музея і Гродзенскага абласнога музея гісторыі рэлігіі, многія дамы і касцёлы – а ён да старасці жыў у хацінцы з глінабітнай падлогай, дзе стаялі толькі ложак, стол, зроблены яго рукамі хатні драўляны алтар, і ляжалі прылады працы.  

Віцебскі мастак Юрый Чапскі так пранікся лёсам і творчасцю народнага разьбяра Міхала Валуевіча, што зрабіў скульптуру драўлянага анёла ў рост чалавека, якая была ўстаноўлена на  магіле нашага земляка, дзякуючы дапамозе мясцовых краязнаўцаў.

Першымі правільныя адказы на пытанне конкур­су далі жыхар Спондаў Іван Салавей, якому налічаны адзін бал, і родзічка дзеда Міхалкі з Кямелішак Галі­на Салавей – яна пад­рабяз­на расказала пра народнага разьбяра і дапоўніла расповед цікавымі фота­здымкамі з сямей­нага архіва, за што і атрымала тры балы.

Далей пасы­паліся ад­казы пастаянных удзель­нікаў. Адзін бал атрымаў Сяргей Жу­коўскі, па два – Ганна Мілашэвіч і Ванда Вайшнаровіч, па тры – Святлана Марозава, Алег Драган, Марына Кімса, Вікто­рыя Іванцэ­віч і Алена Памецька.

Пасля дзесяці тураў па-ранейшаму лідзіруе Марына Кімса – у яе 29 балаў, на тры ачкі адсталі ад яе Алег Драган і Алена Памецька

Наступнае заданне, як нам здаецца, не павінна выклікаць асаблівых цяжкасцей ні ў пастаянных, ні ў новых канкурсантаў. 
Чакаем вашых адказаў з каментарыямі і фотаздымкамі!

Дзе гэта, што гэта?

13.jpg

Фота Алеся Юркойця


Нагадваем: далучыцца да конкурсу можна з любога этапу. Калі вы ведаеце, дзе гэта і што гэта, – дасылайце свае адказы, расповеды і фотаздымкі.

Адказы на пытанні конкурсу можна дасылаць у рэдакцыю па электроннай пошце ці паведамляць па тэлефоне 2-03-64 на працягу пяці дзён (з улікам выхадных і святочных) пасля выхаду газеты з конкурсным заданнем (да аўторка ўключна).
Текст: Нина Рыбик