Пра бяспеку на вадзе дзеці расказалі ў малюнках

12:56 / 31.03.2020
216
Пра бяспеку у малюнках расказвалі ўдзельнікі кон­курсу на лепшую мас­тацкую работу пра правілы паводзінаў на вадзе.

Такую незвычайную прафі­лак­­тыку правялі Астравецкая ар­га­­­нізацыя Беларускага рэс­­пуб­­­­лі­канскага таварыства выра­­­­та­ван­ня на водах і аддзел аду­ка­цыі.

– Удзельнікаў у конкурсе было ўсяго шэсць, але ўсе заяўле­ныя работы былі цудоўнымі як у мастацкім плане, так і ў змяс­тоўным, – расказвае адзін з чле­наў журы, старшыня Астра­вец­­кага таварыства выратавання на водах Аксана Кардаш. 

І ўсё ж былі работы, якія ўразілі журы найбольш: 1-е месца пры­суджана Паўлу Мацкевічу з Астравецкага ЦТДіМ, 2-е – Дарыю Кручынскаму з Гудагайскай СШ, 3-е – Паліне Баран з Кяме­лішкаўскага НПК. Яны ўзна­гароджаны ды­пло­мамі і серты­фікатамі на гадзіннае катанне на катамаранах у купальны сезон.

0.jpg

Свой малюнак прэзентуе Павел Мацкевіч


Пра сваю работу расказвае Дарый Кручынскі.jpg

Пра сваю работу расказвае Дарый Кручынскі


Астатнія канкурсанты – Арына Бялько, Васіліса Ларыёнава і Рэната Валай – атрымалі дыпломы ўдзельнікаў і сертыфікаты на паўгадзіннае катанне на катамаранах. 

Агульнае фота з членамі журы.jpg

Агульнае фота з членамі журы



Па словах Аксаны Кардаш, усе шэсць работ будуць перададзены ў абласное таварыства вырата­ван­­ня на водах – там плануюць уключыць дзіцячыя малюнкі ў пра­філактычныя бук­леты па бяс­печных паводзінах на вадзе. 


Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст: Рита Дремо
Фото: Светлана Мартинкевич
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений