Касцёл прыняў меры супраць каронавіруса

12:19 / 27.03.2020
1043
У сувязі з няпростай эпідэміялагічнай сітуацыяй у свеце каталіцкі Касцёл у Беларусі ўвёў некаторыя меры, якія тычацца паводзінаў вернікаў у храмах і падчас Вялікага посту.

2.jpg



Тлумачыць дэкан Астравецкага дэканату, ксёндз-канонік Юзаф Багдзевіч.

– Згодна з распараджэннем старшыні канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі ў парафіях дзейнічаюць пра­філактычныя сані­тар­ныя меры:

1. Ушанаванне крыжа і іншых рэліквій адбываецца не праз дотык і цалаванне, а праз паклон ці ўкленчванне.

2. У касцёлах крапільніцы не напаўняюцца вадой.

3. На ваконцах спавядальніц павінен быць усталяваны ахоўны матэрыял, які трэба пастаянна дэзынфіцыраваць і замяняць. 

4. Падчас імшы знак супакою перадаецца не праз поціск рук, а схіленнем галавы. 

5. Духоўныя асобы і міністранты перад імшой павінны вымыць рукі і захоўваць нормы гігіены. 

Гэта распараджэнне, як і паведамленне біскупа Гро­­дзенскага Аляксандра Кашкевіча пробашчы па­рафій Астравеччыны зачыталі вернікам падчас імшы. 

З 20 сакавіка на тэрыторыі Гродзенскай дыяцэзіі ўведзены некаторыя меры: не ўдзельнічаць у святой імшы дазваляецца пажылым вернікам, асобам з сімптомамі віруснай інфекцыі, дзецям і людзям, якія адчуваюць страх заражэння каронавірусам. Яны павінны далучацца да трансляцыі імшы з дапа­могай сродкаў масавай інфармацыі.

Таксама каталіцкі Касцёл заахвочвае ўсіх вернікаў маліцца аб прадухіленні гэтай хваробы і  ахвяр, да якіх яна можа прывесці.



Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст: Алёна Ганулич
Фото: Алёна Ганулич
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений