Хроніка веснавых работ па стане на 22 сакавіка

16:37 / 23.03.2020
142
На Астравеччыне поў­ным ходам ідуць вясен­не-палявыя работы. 

Па дадзеных сектара расліна­водства ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, па стане на 22 сакавіка пад сяўбу збожжавых і зернебабовых падрыхтавана больш за 5 000 гектараў, што складае 30% ад неабходнага. 

01.jpg



З даведзеным планам яравой сяўбы аграрыі раё­на справіліся на 15%: насенне прыгорнута ў глебу на  2 554 гектарах. Раннімі збожжавымі і зернебабовымі культурамі хлебаробы засеялі 2 402 гектары (31% ад плана). 

Раённы «табель рангаў» узначальвае КСУП «Гудагай», дзе засеяна 692 гектары (22% ад плана). У КСУП «Гервяты» сейбіты прыгарнулі насенне на плошчы  580 гектарах (16%), КСУП «Міхалішкі» і РУП «Астравецкі саўгас «Падольскі» – на 314 (12%) і 405 (15%) гектараў адпаведна, у КСУП «Варняны» – на 563  гектарах (13%).

Сярод культур лідзіруе ячмень, пад які сёлета адведзена 4 865 гектараў – 34% ад запланаванага. На долю яравой пшаніцы прыпадае 1 270 гектараў раённых ніў, з якіх на 165-ці  насенне ўжо прыгорнута ў глебу (13%). Авёс заняў  539 гектараў (69%).

На парадку дня аграрыяў і другая па важнасці задача – падкормка азімых. Збожжавыя атрымалі міне­раль­ныя ўгнаенні на плошчы 2 094 гектары (22%). Рапс падкормлены на плош­чы 360 гектараў (14%), шматгадовыя травы – на 2 295 (44%), сенакосы і паша – на 1 345  (11%). 



Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст: Алёна Ганулич
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений