Что думают депутаты о районной газете?

11:04 / 21.03.2020

Не толькі чытаюць, але і абмяркоўваюць, і спрачаюцца, і падказваюць журналістам новыя тэмы – прынамсі, дэпутаты раённага Савета дэпутатаў Людміла Сасноўская, Віталь Івашкевіч, Рыгор Цэйка, Яўген Волкаў.

3.jpg


Нагадваем, каб заставацца ў курсе ўсіх падзей раёна ў наступным квартале, не забудзьце аформіць падпіску ў любым аддзяленні сувязі ці ў паштальёнаў.

І – будзем сябраваць і надалей!


У дэпутатаў раённага Савета мы пацікавіліся, якія публікацыі яны найперш шукаюць на старонках «Астравецкай праўды» і чаго, на іх погляд, не хапае раённай газеце.

Яўген ВОЛКАЎ:

– Мяне найбольш хвалюе дэмаграфічная сітуацыя ў раёне, таму, атрымаўшы газету, найперш гляджу, колькі нарадзілася дзяцей, чытаю матэрыялы пра сям’ю, выхаванне. Люблю артыкулы на гістарычную тэматыку, нядаўна з цікавасцю прачытаў, як пляменнік шукаў магілу дзядзькі з Крываносаў. Трэба ведаць, што было тут да нас, якія людзі жылі – не намі ж сказана: хто не ведае сваёй гісторыі, той не мае будучыні.

Рыгор ЦЭЙКА:

 «Астравецкая праўда» – гэта асноўная крыніца інфармацыі пра жыццё раёна, толькі тут можна знайсці ўсе навіны, якія тычацца Астравеччыны, даведацца пра новаўвядзенні ў рабоце камунальнай службы, пра добраўпарадкаванне, будаўніцтва дарог – ды ўвогуле пра ўсё!

А пажадаць бы хацеў успомніць і, магчыма, паўтарыць публікацыі шматгадовай даўнасці пра гісторыю нашых вёсак: памятаю, чытаў іх у свой час з захапленнем!

Віталь ІВАШКЕВІЧ:

 Дзе яшчэ, як не ў раённай газеце, пачытаеш пра дзейнасць мясцовых органаў улады? І ўвогуле, без раённай газеты, як без вады – ні туды і ні сюды!

Людміла САСНОЎСКАЯ:

Мне найбольш імпануе, што раённая газета шмат змяшчае інфармацыі пра дзейнасць устаноў адукацыі раёна. А не хапае – прынамсі, мне – апавяданняў Ніны Рыбік, рэдка яны апошнім часам з’яўляюцца на старонках газеты.

Ніна АЛЯКСЕЕВА 

 

Текст: Главный администратор