Ирина Цвирко: тридцать лет за швейной машинкой

09:18 / 22.03.2020
465
Праз тры месяцы кравец швейнага цэху Астравецкага УКПБА Ірына Цвірко атрымае права пайсці на заслужаны адпачынак. Больш за трыццаць гадоў жанчына адпрацавала на адным рабочым месцы. 

1.jpg



– У нашай брыга­дзе ёсць швеі, а ёсць краўцы, – расказвае Ірына Ільінічна. – А я рабіць умею ўсё – так бы мовіць, універсальная. (Смяецца.)

Ураджэнка Расіі, жанчына працуе ў Астравецкім КБА з 1989 года – часу пераезду ў тады яшчэ невялічкі беларускі пасёлак на Гродзеншчыне. 

– Люблю сваю работу, – прызнаецца Ірына Ільінічна. – Канешне, за трыццаць гадоў часам хацелася змяніць месца працы. Усялякага было: і без работы сядзелі, і без зарп­латы. Але засталася. І не шка­дую. У нас дружная ка­манда, разам працаваць весялей. Таму ніколі не думала аб тым, каб пай­сці, як цяпер модна, у прад­пры­маль­нікі – не маё гэта.

Дома швейная машына ў Ірыны Ільінічны стаіць больш для ўпрыгожання інтэр’еру, хіба сур­вэт­кі «падрубіць» або ручнік. Дома трэба адпачываць, упэўнена жанчына.

Абавязкаў у краўца шмат: пашыў, авярлоч­ван­не, прасаванне… На пы­тан­не, што больш за ўсё пада­­баецца рабіць, Іры­на Ільінічна  са смехам адказвае: 

– Сёння – кішэні шыць і прышываць. А калі сур’ёз­на, нават не ведаю. Усе аперацыі раблю з аднолькавым стараннем.  

…Прычына выйсці на пенсію ў Ірыны Цвірко, безумоўна, ёсць. Аднак усё часцей у яе ўзнікае пытанне: мо­жа, застацца? Сілы і жадан­ня працаваць хапае. І гэта галоўная якасць ў рабоце сапраўднага пра­фесіянала?


Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст: Ольга Хотянович
Фото: Ольга Хотянович
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений