40 заданняў на 40 дзён Вялікага посту

17:03 / 14.03.2020
Вялікі пост – час асаблівага пакаяння і аднаўлення жыцця. Вашай увазе мы прапануем 40 заданняў, якія склала чэшская моладзь у 2017 годзе ў дапамогу да падрыхтоўкі да мясцовых сустрэч моладзі. Па адной ці па некалькі гэтых прапаноў варта выконваць кожны дзень, каб адчуць паўнату радасці ад свята Вялікадня.

IMG_3497.jpg

1. Дазволь, каб табе пасыпалі попелам галаву.
2. Менш карыстайся транспартам, больш хадзі пешшу.
3. Наведай магілы спачылых і памаліся за іх.
4. Схадзі да споведзі.
5. Выдалі ў тэлефоне дадаткі, якія бессэнсоўна марнуюць твой час.
6. Памаліся за Папу Рымскага, біскупаў, ксяндзоў і дыяканаў.
7. Накармі бяздомнага.
8. Паспрабуй пражыць гэты дзень у цішыні.
9. Адгавары каронку да Божай Міласэрнасці.
10. Адмоўся ад мяса і нездаровай ежы.
11. Зрабі добры ўчынак, пра які бу­дзеш ведаць толькі ты. 
12. Адгавары брэварый («ютрань» ці нешпары).
13. Адмоўся ад прагляду тэлевізара і фільмаў.
14. Прыйдзі ў касцёл на Крыжовы шлях.
15. Абмяжуй ці ўвогуле на дзень адмоўся ад кавы і чаю, пі толькі ваду.
16. Адгавары ружанец.
17. Адмоўся ад салодкага.
18. Прыйдзі на Адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту.
19. Пабывай у санктуарыі ці здзейсні пілігрымку.
20. Падтрымай удзелам ці грашыма які-небудзь цікавы праект з тваёй мясцовасці.
21. Пачытай Святое Пісанне.
22. Патэлефануй ці сустрэнься з тым, каго даўно не чуў ці не бачыў. 
23. У канцы дня напішы пісьмо, за што ты ўдзячны.
24. Памаліся за мір у свеце.
25. Адмоўся ад чагосьці прыемнага.
26. Прыгатуй вячэру для сваіх блізкіх.
27. Прыходзь на імшу кожную ня­дзелю.
28. Правядзі адзін дзень без гаджэтаў.
29. Выберыся на прыроду, а па дарозе будзь удзячны за прыгажосць, якую заўважаеш.
30. Пачні чытаць духоўную літа­ратуру.
31. Падары каму-небудзь свой час.
32. Даведайся больш пра святых, успамін якіх выпадае на гэты дзень.
33. Перачытай літургічныя тэксты. 
34. Зрабі тое, што доўга адкладваў.
35. Адведай каго-небудзь старэйшага ці хворага. 
36. Перабяры адзенне і падзяліся ім з патрабуючымі. 
37. Навядзі парадак у сваім жыллі.
38. Будзь уважлівы і паважлівы да іншых. 
39. Падымай смецце, якое трапляе табе пад ногі.
40. Падумай, чаго ты баішся, – і даверся Богу.
Текст: Главный администратор