В круговороте работ живут подольские коммунальники

08:02 / 12.03.2020

Мінулай вясной у Падольцах быў арганізаваны ўчастак жыллёва-камунальнай гаспадаркі ( “Сельскія камунальнікі”, “АП” №42 ад 4.06.2019 г.).

IMG_9427.JPG

Чым займаліся вясковыя камунальнікі ўвесь гэты час, і ці спраўляецца пяць чалавек наводзіць парадак на тэрыторыі вялікага Рытанскага сельскага Савета, расказаў майстар участка Сяргей Папкоў:

–У мінулым годзе мы займаліся ў асноўным тым, дзеля чаго быў створаны ўчастак: добраўпарадкаваннем аддаленых вёсак сельсавета. Летам высякалі хмызняк і дробналессе на могільніках – некаторыя з іх да 1,5 гектара зараслі хмызняком. Так у Свіранках палова тэрыторыі памерам у гектар была непрыгоднай.

У такіх маланаселеных вёсках, як Гадзілуны, Караняты, Старая Рытань, Літвяны ўздоўж дарогі выразалі старыя дрэвы, якія верхавінамі спляліся так, што неба не відаць.

Наш абавязак – абкос травы. А яна, як вядома, расце – не паспяваеш вокам міргнуць. У гэтым плане – амаль круглы год процьма работы.

Шмат працавалі на несанкцыяніраваных звалках, якія за дзесяцігоддзі, пакуль не быў арганізаваны вываз смецця, “выраслі” за дварамі вяскоўцаў. Акрамя таго, брыгада займалася падрыхтоўкай пляцовак пад смеццевыя кантэйнеры ў некаторых вёсках.

Каля кіламетра новага плоту паставілі на радзіме Казіміра Сваяка ў вёсцы Барані.

На сезон увагі не звярталі: цёплая зіма дазваляла працягваць высечку дрэў і хмызняку. Плюс у ацяпляльны сезон прыбавілася работа на кацельні.

Летам за дапамогай на ўчастак часта звяртаюцца сяльчане: хто траву просіць пакасіць, каму трэба дровы папіліць…

На пяцярых чалавек работы хапае ў любы сезон.


МЕРКАВАННЕ

Рыгор Часлававіч Цэйка, старшыня Рытанскага сельсавета:

– Безумоўна, работу ўчастка ЖКГ у Падольцах можна ацаніць станоўча. Камунальнікі дапамагаюць нам вырашаць пытанні стыхійных звалак смецця, абкосу травы, нагляду за камунальнымі тэрыторыямі… Так толькі на чатырох могільніках з шаснаццаці смецце забірае смеццевоз. Астатнія 12 размешчаны так, што ачысціць іх магчыма толькі ўручную. Патрабуюць гаспадарскай рукі не толькі аграгарадкі сельсавета, але і маланаселеныя вёскі, якія амаль усе зараслі хмызняком.

Да слова, на тэрыторыі нашага сельсавета 81 населены пункт – і кожны патрабуе ўвагі. Так што работы падольскаму ўчастку хопіць надоўга.




Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup


Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» - это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст:
Фото: Ольга Хотянович