Таксисты и ГАИшники: кто их объединил 7 марта

14:43 / 07.03.2020

Напярэдадні 8 Сакавіка супрацоўнікі раённага аддзялення ДАІ і вадзіцелі таксі «Калі ласка» віншавалі жанчын Астраўца са святам.

IMG_3411.jpg

Мужчыны-вадзіцелі зацікаўлена паварочвалі галовы, праязджаючы міма незвычайнага каравана: уздоўж дарогі па вуліцы Аэрадромнай роўным ланцужком пад правадырствам машыны «з мігалкамі» выстраіліся белабокія машыны таксі. Аднак адказ на пытанне, якое чыталася ў вачах моцнай паловы чалавецтва – што тут адбываецца? – у гэты незвычайны перадсвяточны дзень атрымалі толькі іх калегі-жанчыны.

IMG_3377.jpg

Сур’ёзны выраз твару жанчын, якія, падпарадкоўваючыся ўзмаху чорна-белага жэзла, працягвалі даішніку дакументы для праверкі, адразу ж змяняўся шчырай усмешкай і радасцю, калі праз апушчанае шкло аўтамабіля чулася «Віншуем… Жадаем…»

У падарунак жанчыны атрымоўвалі кветкі, флікеры і сэртыфікаты на бясплатную паездку ў таксі «Калі ласка».

IMG_3397.jpg

– Першы раз за шэсць з паловай гадоў, што я за рулём, такая нечаканасць, – падзялілася адна з жанчын. – Вельмі прыемна!

Скарыстаўшыся магчымасцю, супрацоўнікі дзяржаўтаінспекцыі звярнулі ўвагу жанчын-маці на неабходнасць прышпільваць рамянём бяспекі самае дарагое, што з’яўляецца сэнсам іх жыцця, — дзяцей.

IMG_3391.jpg

IMG_3369.jpg


Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup


Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» - это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст:
Фото: автора