Тры баі з чатырох выйгралі астравецкія баксёры

15:21 / 08.03.2020
194

Працягваюцца рэспубліканскія спаборніцтвы юнацкай лігі бокса. Астраўчане ў складзе зборнай Гродзенскай вобласці дэманструюць добрыя баі.

boks.jpg

На гэты раз юныя спартсмены спаборнічалі на рынгу з удзельнікамі Брэстчыны. З яўнай перавагай паядынкі выйгралі выхаванцы Астравецкай спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву Арсень Мялешка, Сямён Сямашка і Кірыл Рагавенка. На жаль, з-за хваробы не змог выступаць Аляксандр Баруўка. А Максім Лянкевіч правёў упэўнены бой, але сапернік быў мацнейшым.

Таксама на спаборніцтвах юнацкай лігі праходзілі спарынгі сярод баксёраў малодшага ўзросту. Падчас іх добрую тэхніку і напорыстасць паказаў Цімур Сянкевіч – падрастае кандыдат для ўдзелу ў спаборніцтвах на наступны год.




Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup


Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» - это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст: Марина Мацкевич
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений