Чым будуць здзіўляць астравецкія палякі і літоўцы на фестывалі нацыянальных культур

17:29 / 03.03.2020

Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур раз у два гады збірае ў Гродне прадстаўнікоў розных нацыянальнасцей.

Астравецкія ўдзельнікі шматнацыянальнага свята расказалі, як і чым будуць здзіўляць яго гасцей на сваіх падворках.

3107c656ad0eed9f38ccaba4a8a3a453.jpg

Тарэса Мароз, старшыня раённага аддзялення саюза палякаў на Беларусі:

Мароз.jpg

– Не паверыце, але да фестывалю хор “Польскае рэха Астраўца” рыхтуецца на працягу ўсяго года! Пад кіраўніцтвам Алены Такарчук два разы на тыдзень збіраемся на рэпетыцыі, прадумваем выступленне і кухню. У першую чаргу гасцям свята пастараемся падарыць добры настрой. Наколькі ведаю, гонар сустракаць камісію на польскім падворку выпала менавіта нам.

Наталля Бялячыц, загадчык аддзела культуры і вольнага часу аг. Гервяты:

Бялячыц.jpg

– Прадстаўнікі літоўскай суполкі – заўсёднікі фестывалю нацыянальных культур. Сёлета на свяце выступіць “Жыльвіціс”, падворак будзе ўпрыгожаны вырабамі народнага майстра і найстарэйшай удзельніцы аматарскага аб’яд нання і традыцыйнай народнай культуры Марыі Юліянаўны Мажэйкі. Таксама прадставім традыцыйныя літоўскія стравы, напрыклад, бліны жэмайчу, квас, халаднік і звараную з мясцовых зёлак унікальную гарбату, якую можна лічыць брэндавым напоем нашага краю. Журы дзяўчаты падараць мяшэчкі з чаем, якія з дзевяностагадовага ільнянога палатна цяпер шые Она Шармукшнене. А літаральна праз некалькі тыдняў пасля фестывалю нацыянальных культур у Рымдзюнах у другі раз пройдзе свята “Дыялог нацый”.

Моніка Петрык, удзельніца аматарскага аб’яднання традыцыйнай народнай культуры “Жыльвіціс”:

Петрык.jpg

– Мы актыўна рыхтуемся да фестывалю: некалькі разоў на тыдзень разам з бабулямі паўтараем песні, з Наталляй Аляксандраўнай – танец з ручнікамі. Наш калектыў у пэўным сэнсе ўнікальны: песням гервяцкага краю, якім нас вучаць старэйшыя жанчыны, некалі я навучу сваіх дзяцей. Ведаю, што ў самым першым складзе “Жыльвіціса” спявала і мая прабабуля.

Алена Малышава, загадчык аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры Цэнтра культуры і народнай творчасці:

Малышава.jpg

– На конкурс-выставу дэкаратыўна-прыкладной творчасці і мастацтва “Гарадзенскі сувенір”, які пройдзе ў межах фестывалю нацыянальных культур, мы прадставім пяць выкананых з розных матэрыялаў і ў розных тэхніках работ. Няхай застанецца ў сакрэце, што гэта будзе. (Усміхаецца.) Два гады назад у падобных конкурсах-выставах – “Казкі і паданні майго краю” і “Народная лялька” – дзве нашы работы “Астравецкі цмок” і “Лялька” глянуліся журы – і за іх мы атрымалі Дыпломы ІІІ і І ступеняў адпаведна.




Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup


Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» - это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст: