Пра будні “дзяжуркі” расказвае Андрэй Карабань

12:43 / 04.03.2020
466
Андрэй Карабань служыць у міліцыі адзінаццаты год: сем працаваў міліцыянерам-канваірам у ізалятары часовага ўтрымання, а цяпер з’яўляецца памочнікам дзяжурнага аператыўнай дзяжурнай службы

IMG_3238.jpg

– Дзе цікавей? Адказаць на гэтае пытанне немагчыма, бо ў кожнай службы міліцыі ёсць свае нюансы і параўноўваць іх няправільна, – тлумачыць Андрэй. – Пасля сямі гадоў службы ў ізалятары хацелася паспрабаваць штосьці новае. А ў «дзяжурцы» дакладна не засумуеш. Мы павінны прыняць зварот, накіраваць на месца выкліку машыну, а затым адсачыць, чым закончылася справа. Чаго толькі часам не пачуеш у трубцы – і сур’ёзнага, і кур’ёзнага. (Усміхаецца.) Напрыклад, тэлефануюць і просяць знайсці кацяня ці шчаня, якое вечарам не вярнулася дадому. Усё разумею: шкада хатніх гадаванцаў, але ж не міліцыі іх шукаць – і звяртаюцца з такімі просьбамі, не дзеці, а дарослыя. Або яшчэ цікавы выпадак: тэлефануе хлопчык і кажа, што ён застаўся адзін дома, а яму патрэбна дапамога. Нарад прыехаў па ўказаным адрасе, а бацькі дома і з малым усё ў парадку. Аказваецца, хлопчык мроіць міліцыяй і яму вельмі хацелася пакатацца на службовай машыне. Малы прыдумаў легенду, употайкі сцягнуў у бацькоў мабільнік і набраў 102. Як кажуць, і смех, і грэх – што з дзіцяці возьмеш. А калі б у гэты момант камусьці рэальна была патрэбна наша дапамога? Тэлефануюць таксама нецвярозыя ці неадэкватныя людзі – тады галоўнае набрацца цярпення. Словам, розных выпадкаў хапае, але ў большасці звяртаюцца тыя, каму сапраўды патрэбна дапамога. І калі справа заканчваецца станоўча, разумееш: ты на гэтым месцы недарэмна. 





Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup


Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» - это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.



Текст: Марина Мацкевич
Фото: Марина Мацкевич
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений