Зачараваныя радзімай

12:16 / 03.03.2020
Відэаролік астраўчан стаў прызёрам дзіцячага абласнога конкурсу «Мой маленькі куточак».

2020-02-27_15-02-04.jpg

На конкурс было даслана 39 работ, у якіх распавядалі пра прыгажосць, архітэктурныя і  прыродныя адметнасці родных мясцін.
Наш раён прадстаўляла ві­дэа­за­малёўка дзесяцікласнікаў СШ №3 «Астравец: малая ра­дзіма вялікай прыроды». У ро­ліку падлеткі знаёмяць з панарамнымі краявідамі горада, расказваюць пра першае знаёмства з ім, свае любімыя месцы адпачынку, паказваюць, як гарманічна спалучаецца архітэктура мінулага і сучаснага. І выказваюць спадзяванне, што прыгажосць нашага ўтульнага гарадка абавязкова ацэніць любы, хто сюды трапіць.

2020-02-27_15-00-28.jpg

 
Творчая ідэя астраўчан і наш горад уразілі журы: відэа  атрымала годную ацэнку – Дып­лом ІІ ступені.




Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup


Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» - это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст: