“Маланка”, “Дружба” і “Страла” змагаліся за перамогу

17:12 / 26.02.2020

Прабегчы з эстафетнай палачкай? Ды лёгка! Згуляць у хакей? Чаму б і не! Забіць мяч у вароты? І з гэтым справімся!

Спартыўныя спаборніцтвы сярод маладых людзей з абмежаванымі магчымасцямі “На старт” прайшлі весела, відовішчна і дружна.

IMG_8771.JPG

IMG_8765.JPG

Актыўныя і няўрымслівыя наведвальнікі аддзела дзённага знаходжання для маладых людзей з інваліднасцю тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва заўсёды з радасцю ўдзельнічаюць у разнастайных мерапрыемствах. Кампанію на спаборніцтвах ім склалі выхаванцы карэкцыйнага цэнтра. Ігракі падзяліліся на тры каманды, якія, адрозніваліся колерам футболак: зялёныя – “Маланка”, сінія – “Дружба” і чырвоныя – “Страла”.

IMG_8849.JPG

Наперадзе ўдзельнікаў чакала дзесяць няпростых спартыўных выпрабаванняў. Але гледзячы на іх рашучасць, нецярплівае чаканне і цудоўны настрой, можна было не сумнявацца, што яны з усім справяцца.

Пачаліся спаборніцтвы з бегу: спачатку з эстафетнай палачкай, затым праз абручы, а заключным этапам стала прабежка з двума мячамі ў дадатак. І калі з першым этапам хутчэй справілася “Дружба”, то ў наступных двух лідарства перахапіла “Маланка”.

IMG_8894.JPG

У спаборніцтве па вядзенні футбольнага мяча лепшымі былі дзяўчаты са “Стралы” – вось і кажыце пасля гэтага, што футбол – не жаночая справа. Праўда, у хакеі з мячом яны ўсё ж саступілі “маланкаўцам”.

А вось у конкурсе капітанаў, лепшага з якіх вызначаў дарц, разыгралася нежартоўная барацьба. Удзельнікі ў сініх і чырвоных футболках набралі аднолькавую колькасць ачкоў, таму ўсё вырашылі тры дадатковыя кідкі дроцікаў. Больш трапным аказаўся капітан “Дружбы” – ён усяго на адно ачко апярэдзіў саперніка.

IMG_8822.JPG

Далей ігракі вярнуліся да больш рухомых выпрабаванняў: яны забівалі мяч у вароты, бегалі з фітболамі, пераадольвалі эстафету з бар’ерамі і “перапраўлялі” таварышаў з каманды на “іншы бераг” з дапамогай абруча. З усімі заданнямі яны справіліся спрытна, хутка і з усмешкай – такой жыццярадаснасці, актыўнасці і волі да перамогі можна толькі пазайздросціць.

IMG_8804.JPG

IMG_8742.JPG

IMG_8904.JPG

Пераможцамі спаборніцтва ў выніку сталі імклівыя “маланкаўцы”, на другім месцы – каманда “Дружба”, а трэцяе заняла “Страла”. Усе каманды атрымалі дыпломы, а кожны ўдзельнік – медаль і падарунак.

Пасля спаборніцтваў работнікі “Імпульса” правялі для гасцей экскурсію па сваім спартыўным комплексе.




Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup


Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» - это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст:
Фото: Марина Мацкевич