Аляксандр Ляховіч стаў двухразовым чэмпіёнам і лепшым лёгкаатлетам Беларусі

11:38 / 25.02.2020

Наш зямляк Аляксандр Ляховіч стаў двухразовым чэмпіёнам Рэспублікі Беларусь па спартыўнай хадзьбе і прызнаны лепшым лёгкаатлетам краіны.

C939i92DDBY.jpg

Нядаўна ў Магілёве завяршыўся чэмпіянат Беларусі па лёгкай атлетыцы ў памяшканні. У спаборніцтвах удзельнічалі многія тытулаваныя спартсмены нашай краіны, у тым ліку і ўраджэнец Варнян Аляксандр Ляховіч. Ён выступаў у спартыўнай хадзьбе на дзвюх дыстанцыях – 10 000 і 5 000 метраў, якія пераадолеў за 39:44.41 і 19:02.08 адпаведна – і двойчы стаў пераможцам.

Акрамя гэтага падчас чэмпіянату Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі вызначыла лепшых лёгкаатлетаў краіны, якія па табліцы World Athletics набралі найбольшую колькасць ачкоў у сваіх дысцыплінах. У выніку трое мужчын і тры жанчыны атрымалі ад старшыні Беларускай федэрацыі Вадзіма Дзевятоўскага памятныя прызы і грашовае ўзнагароджанне. Сярод іх – і Аляксандр Ляховіч.

QDaUNx41Olo.jpg

– Даўно не было такіх паспяховых выступленняў, таму, канешне ж, я задаволены дасягненнямі, – падзяліўся эмоцыямі Аляксандр. – А яшчэ вельмі прыемна, што ўпершыню астраўчанін стаў лепшым лёгкаатлетам краіны. Магчыма, гэта дапаможа землякам, якія толькі пачынаюць займацца спортам, паверыць у свае сілы. Пры жаданні і падтрымцы чалавек можа зрабіць многае.

Нагадаем, што Аляксандр Ляховіч зараз старанна рыхтуецца да адбору на летнія Алімпійскія гульні, якія пройдуць сёлета ў Токіа. Трымаем за земляка кулакі і жадаем яму ўдачы!




Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup


Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» - это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст: