Абаронцам Айчыны – віншаванні і песні

11:56 / 22.02.2020

Святочны канцэрт да Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь у рамках абласнога патрыятычнага праекта «Памяць. Адзінства. Перамога» прайшоў у кінаканцэртнай зале «Астравец».

Урачыстае мерапрыемства мела дзве мэты: ушанаваць памяць тых, каму мы абавязаны за Перамогу і мірнае неба над галавой, і павіншаваць абаронцаў Айчыны, якія клапоцяцца пра спакой грамадзян цяпер.

7.jpg

Ад імя жанчын Астравеччыны з надыходзячым святам віноўнікаў урачыстасці павіншавала старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Тальчук.

– Людзі, якія са зброяй у руках абараняюць Радзіму і мірнае жыццё заўсёды карысталіся і карыстаюцца павагай, – адзначыла Ірына Эдуардаўна. – Сёлета мы будзем адзначаць 75-годдзе перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, таму сёння мне ўдвая прыемна павіншаваць супрацоўнікаў раённага ваенкамата, камандаванне, афіцэрскі састаў і салдат тэрміновай службы вайсковых часцей 7434, 97106, усіх воінаў-пагранічнікаў, якія служаць на Астравеччыне, а таксама ўсіх мужчын з надыходзячым святам. Міра, дабрабыту і здароўя!

1.jpg

Да пажаданняў далучыўся намеснік камандзіра вайсковай часці 97106 Іван Траянаў:

– Абарона Радзімы заўсёды была высокім маральным і грамадзянскім абавязкам кожнага чалавека. Нашы продкі ўдзельнічалі ў шматлікіх жорсткіх бітвах, у якіх праяўлялі мужнасць, адвагу і цвёрдасць на шляху да перамогі. Мы ганарымся подзвігамі і гераізмам нашых дзядоў і прадзедаў, якія дстойвалі ідэалы свабоды і справядлівасці. Сёння ў чарговы раз схіляем галовы ў знак пашаны і шчыра дзякуем за мірнае жыццё.

2.jpg

А прыгожая артыстычная палова Астравеччыны падрыхтавала для мужчын насычаную музычную праграму. Прыгожымі песнямі з надыходзячым святам мужных абаронцаў павіншавалі Надзея Вайцяховіч, гурт NN-BEND, Наталля Вянгроўская, Анастасія Козар, Сняжана Безляповіч, Злата Кіткевіч і іншыя артысткі.

3.jpg

4.jpg

5.jpg

6.jpg


Текст:
Фото: Марина Мацкевич