Астраўчанкі расказалі пра сваіх абаронцаў

12:13 / 23.02.2020
Напярэдадні 23 лютага наш карэспандэнт пацікавіўся ў астраўчанак, хто іх галоўны абаронца. 

Алена Праскінавыхавацель:

Праскіна.jpg



– У гэтым сэнсе мне вельмі пашанцавала: мае абаронцы – гэта муж і сыны. Муж  служыў у супрацьпаветраных войсках пад Лідай. Летась мы адзначылі дваццацігадовы юбілей сумеснага жыцця. Андрэй (муж) заўсёды падтрымлівае мяне, ратуе ад негатыву і ў любы момант гатовы падставіць сваё моцнае і надзейнае плячо. Спадзяюся, што нашы хлопчыкі ў будучым стануць такімі ж адказнымі, як і іх тата.  

Святлана Бічэль, галоўны аграхімік:

Бічэль.jpg



– Я пакуль не замужам – і абаронцы ў мяне няма. (Усміхаецца.) Самы надзейны чалавек, які прымае мяне рознай і ў любых жыццёвых абставінах, – мама. Да яе я магу звярнуцца з любой праблемай і любым пытаннем. Некаторыя спрачаюцца наконт таго, чыё ж свята Дзень абаронцаў Айчыны – усіх мужчын ці толькі тых, хто служыў у арміі. А мне здаецца, гэты дзень – напамін мужчынам пра тое, што яны моцная палова чалавецтва і павінны быць абаронцамі не толькі сваёй краіны, але і блізкіх людзей. 

Генуэфа Лаздоўская, пенсіянерка:

– А ад каго цяпер абараняцца? Дзякаваць богу, вайны няма, магазіны ломяцца ад прадуктаў – не тое, што раней. Мінула дваццаць гадоў, як няма мужа – нядрэнны Станіслаў быў чалавек.  Цяпер мне ва ўсім дапамагае сын. 

Лёля Ёдзік, гардэробшчыца:

Ёдзік.jpg



– Светлай памяці мой муж быў не толькі абаронцам, але і дарадцам, сябрам, надзенай апорай. Лявон быў Мужчына з вялікай літары. Разам мы пражылі сорак тры гады. Цяпер мае галоўныя абаронцы – сыны. 

Галіна Ровіна, пенсіянерка, з унучкай Палінай 

Ровіна.jpg



Галіна:

– Я жыву ў прыватным доме, таму работы заўсёды хапае. Сын Дзмітрый – мой памочнік і абаронца. Ён і дровы пасячэ, і траву летам абкосіць. Заўсёды цікавіцца, што мне патрэбна, чым дапамагчы. 

Паліна:

– Хто галоўны абаронца? (Задумваецца.) У мяне іх ажно два! Гэта тата і брат. Адзін хлопчык неяк штурхануў мяне ў школе, я расказала Даніку. І ён патлумачыў задзіры, што толькі слабакі крыўдзяць дзяўчынак. Класна, што ў мяне ёсць такі цудоўны брат!


Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.
Текст:
Фото: Алёна Ганулич