Пераможцы розыгрышу «АП» і дзіцячага гульнявога пакою ў ГЦ «Алімп» атрымалі падарункі

16:53 / 20.02.2020

На працягу некалькіх тыдняў раённая газета «Астравецкая праўда» і дзіцячы гульнявы пакой, які знаходзіцца ў гандлёвым цэнтры «Алімп», праводзілі ў нашай групе ў сацыяльнай сетцы «ВКонтакте» розыгрыш білетаў на наведванне дзіцячага пакоя.

За час розыгрышу інфармацыю аб ім прагледзелі амаль 14 тысяч чалавек. Некаторыя з іх вырашылі паспытаць удачу. Алене Кавалёвай і Вользе Кардаш пашанцавала – пераможцы атрымалі па два білеты для наведвання дзіцячага гульнявога пакоя.

– Пастаянна праглядваю навіны групы «Астравецкай праўды», раблю рэпосты, стаўлю лайкі. На гэты раз вырашыла паспытаць удачу. Узрадвалася, калі даведалася, што мне пашанцавала, – расказала Алена Кавалёва.

За білетамі, якія выйграла Вольга Кардаш, у рэдакцыю завітала яе сястра Анжаліка (на фотаздымку).

0.jpg

– І я, і Вольга падпісаны на групы «Астравецкай праўды» ў сацыяльных сетках. Хаця ў конкурсах мы ні разу не ўдзельнічалі, – расказала Анжаліка. – Думаю, што маім пляменнікам Максіму і Кірылу такія падарункі спадабаюцца.

Дзякуем адміністрацыі дзіцячага гульнявога пакоя, які знаходзіцца ў гандлёвым цэнтры «Алімп», – за падтрымку. І нагадваем: у групе «Астравецкай праўды» ў «ВКонтакте» праходзіць розыгрыш букета цюльпанаў. Удзельнічайце і, магчыма, гэты падарунак да 8 Сакавіка атрымаеце менавіта вы!



Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст:
Фото: Елена Ярошевич