Вынікі работы ідэалагічнай вертыкалі і сродкаў масавай інфармацыі падвялі на абласной калегіі

09:47 / 20.02.2020

Работа ідэалагічнай вертыкалі і грамадскіх аб’яднанняў, патрыятычнае выхаванне моладзі, развіццё сеткавых выданняў і сродкаў масавай інфармацыі – у Гродне на выніковай калегіі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама пры ўдзеле старшыні абласнога Савета дэпутатаў Ігара Жука, намесніка старшыні аблвыканкама Віктара Пранюка, начальнікаў галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Вольгі Шпілеўскай, галоўнага фінансавага ўпраўлення аблвыканкама Паўла Ашурыка і галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама Аляксандра Вярсоцкага падвялі вынікі работы і паставілі задачы на 2020 год.

image-19-02-20-12-14-1.jpeg

Як адзначыў адзін з гасцей калегіі – алімпійскі чэмпіён па гандболе 1992 года Андрэй Барбашынскі , – ён змог дасягнуць пэўных вынікаў толькі таму, што на гэта працавала цэлая каманда – і разам яны ішлі да прызначаных мэт.

Увогуле жыццёвы вопыт Андрэя Барбашынскага, дарэчы, ураджэнца Ашмянаў, сённяшняга актыўнага дзеяча і прадпрымальніка, які жыве ў Гродне, даволі паказальны. У юнацтве ён адначасова гуляў за маладзёжную зборную СССР і за нацыянальную каманду – і галоўнае тады паміж паездкамі на розныя турніры было не пераблытаць форму. Пасля перамогі на алімпіядзе гандбаліст выступаў за зборныя каманды Расіі, Іспаніі, Венгрыі, Германіі – неаднаразова яму прапаноўвалі змяніць пашпарт і адпаведна грамадзянства.

1.png

– Сёння я мог бы жыць у любой з гэтых краін. Але на ўсе прапановы даваў адмоўны адказ. Пра мяне гаварылі звар’яцелы. А я любіў сваю краіну і ганарыўся тым, што я – беларус, – расказаў алімпійскі чэмпіён.

Сёння Андрэй Барбашынскі з’яўляецца намеснікам старшыні федэрацыі гандбола, ён пастаянны арганізатар шматлікіх дабрачынных акцый і міжнароднага гандбольнага турніру ў Ашмянах, а таксама паспяховы прадпрымальнік, на прадпрыемстве якога працуюць 186 чалавек.

Зрэшты, размова пра гонар за сваю радзіму, захаванне нашай спадчыны, папулярызацыю здаровага ладу жыцця, супрацоўніцтва з гарадамі-пабрацімамі, развіццё сродкаў масавай інфармацыі вялася не толькі падчас выступленняў дакладчыкаў і гасцей калегіі. Яскравыя фотазоны, цікавыя ідэі і праекты, якія рэалізуюцца грамадскімі аб’яднаннямі на Гродзеншчыне, дэманстраваліся і ў фае.

2.jpg

5.jpg

– У вобласці створана моцная ідэалагічная вертыкаль, якую актыўна падтрымліваюць СМІ, – яны дапамагаюць чуць людзей і ажыццяўляць іх жаданні і патрэбы. А хочаць людзі, у першую чаргу, міра, стабільнасці і незалежнасці. З гэтых перакананняў фарміруецца касцяк ідэалогіі нашай дзяржавы. Галоўная задача, якая стаіць перад ідэалагічным звяном, – падтрымліваць стваральны грамадскі настрой, і сродкі масавай інфармацыі павінны стаць у гэтым накірунку лідарамі меркаванняў, – адзначыў намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Віктар Пранюк.

Завяршылася калегія ўручэннем Ганаровых грамат і Падзячных лістоў. Сярод узнагароджаных граматай ад абласнога савета ветэранаў – намеснік старшыні Астравецкага райвыканкама Генадзь Бычко.



Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст: