Паездку ў забаўляльны цэнтр падарылі піянеры выхаванцам прытулку

09:37 / 17.02.2020
Піянерскія дружыны раёна падарылі выхаванцам Варнянскага прытулку паездку ў забаўляльны цэнтр.

– Грошы дзеці зарабілі на дабрачынных піянерскіх кірмашах, якія праводзіліся падчас акцыі «Цуды на Каляды», – расказала старшыня раённага савета  ГА БРПА Дзіяна Кісель. – Аднак мы вырашылі не спяшацца з падарункам – у навагоднія святы выхаванцы прытулку не былі абдзелены ўвагай. Таму наш сюрпрыз мы прытрымалі – цуды павінны здарацца не толькі на святы.

А нядаўна шасцёра хлопчыкаў і дзяў­чынак, для якіх Варнянскі прытулак часова стаў домам, адправіліся ў маладзечненскі забаўляльны цэнтр. Яны бавілі час на батутным полі і скаладроме, праходзілі лабірынт, гойдаліся на тарзанцы, гулялі ў кіндлэндзе, елі піцу і пілі кактэйлі. 

0.jpg



Па словах дырэктара Астра­вецкага ЦТДіМ Святланы Куцько, арганізоўваць забаў­ляльныя паездкі для выхаванцаў прытулку стала традыцыяй апошніх некалькіх гадоў – летась, напрыклад, дзеці былі на цыркавым прадстаўленні.


ЛІЧБА

215 рублёў было сабрана падчас акцыі.

Здавалася б, нічога асаблівага ў той паездцы не было. Аднак… Зрабіць адзін з паўсядзённых дзён ярчэйшым – гэта, напэўна, і ёсць той самы звычайны цуд.


Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.
Текст:
Фото: из архива ЦТДиМ