Островчане вспоминают свою первую любовь

12:13 / 14.02.2020
Наш карэспандэнт папрасіў астраўчан успомніць сваё першае каханне. 

Галіна Сальмановічэканаміст:

Сальмановіч.jpg



– Маё першае каханне – муж Павел. Разам мы трыццаць тры гады. Мяне накіравалі на практыку ў СВК «Варняны», а ён толькі вярнуўся з арміі. Першы раз нашы шляхі перасякліся ў маёй сяброўкі Лены. Хадзілі ў кіно і на танцы, а потым зразумелі, што не можам адзін без аднаго… У сямейным жыцці здараецца ўсякае, але трэба саступаць адзін аднаму. Галоўнае – не страціць тое светлае пачуццё, якое калісьці вас зрабіла палавінкамі аднаго цэлага, – каханне. 

Уладзімір Ігнатовічвартаўнік:

Ігнатовіч.jpg



– О, калі гэта было! Нават і не верыцца, што так даўно. Я вучыўся ў старэйшых класах, а Валянціна прыязджала на лета да бабулі ў Карвэлі. Мы хадзілі на танцы ў мясцовы клуб, рвалі з чужых садоў яблыкі і грушы. З Валяй мы доўгі час ліставаліся, але калі мяне забралі ў армію, усё скончылася. 

Я жанаты на цудоўнай жанчыне, якая клапоціцца пра мяне, стварае ўтульнасць і робіць мяне шчаслівым. Танечка, я цябе кахаю – і дзякуй за ўсё!

Алеся Даўжуксанітарка:

Даўжук.jpg



– Упершыню я закахалася ў дзіцячым садку ў хлопчыка, які жыў непадалёк ад нас. У пясочніцы мы разам ляпілі «пірагі», ён дарыў мне рамонкі. А па-сапраўднаму я пакахала свайго мужа Івана, з якім мы ўжо гадуем сына Дзімку.


Алег Безляповічрабочы:

Безляповіч.jpg



– Памятаю, як адзначалі Дзень закаханых у школе: уся сцяна была абклеена валянцінкамі. Самаробныя сардэчкі падкідвалі аднакласніцам у партфелі – так праяўлялі сваю сімпатыю. На жаль, пра той бесклапотны і вясёлы час засталіся толькі ўспаміны. 

Марына Буцькоу адпачынку па доглядзе дзіцяці (без фота):

– Першае каханне здарылася са мной у школе. Міша быў старэйшы за мяне на год, мы жылі ў адным двары і разам хадзілі на заняткі. Ён насіў мой партфель, дарыў кветкі з матчынай клумбы, быў смешным і вясёлым. Пасля дзевяці класаў ён сышоў са школы – на гэтым каханне скончылася. Нашы бацькі жывуць па-суседству, таму мы падтрымліваем стасункі да гэтага часу і віншуем адзін аднаго са святамі. 



Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст: