Поделиться книгами можно в ZAMI

10:47 / 13.02.2020

Куток буккросінгу з’явіўся ў гандлёвым цэнтры ZAMI.

0.jpg

Ідэю адміністрацыі цэнтра падтрымалі пакупнікі: ад першапачатковага збору кніг на паліцах засталіся лічаныя экзэмпляры, да якіх кожны дзень далучаюцца новыя, – абмен праходзіць актыўна.

Тэматыка твораў розная: ад фантастыкі і прыгод накшталт «Гары Потэра» Дж.Роўлінг і дамскіх раманаў, да прыкладу, С. Джыа, да класікі рускай і замежнай літаратуры – паэтычных твораў С.Ясеніна, прозы М.Горкага, Л.Талстога, Э. Заля і А.Дзюма.

Пачынаюць запаўняцца і паліцы дзіцячай літаратуры. Для малышоў, якіх бацькі прывучаюць чытаць «з пялюшак», кнігі знаходзяцца на ніжніх ярусах – маўляў, выбірай і развівай не толькі самастойнасць, але і густ.

Так што калі вы любіце чытаць або маеце кнігі, якімі хацелі б падзяліцца з іншымі, – далучайцеся да справы: прыносьце, бярыце – чытайце!



Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст:
Фото: Ольга Хотянович