«Нашы жывёлаводы» ў Міхалішках

09:34 / 11.02.2020

У межах рэспубліканскай акцыі «Наш жывёлавод» васьмёра лепшых працаўнікоў КСУП «Міхалішкі» атрымалі падзякі і падарункі ад райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу.

Нагадаем: прафсаюз ужо адзначыў перадавікоў жывёлагадоўчай галіны КСУП «Гудагай» і РУП «Астравецкі саўгас «Падольскі». Дайшла чарга і да міхалішкаўскіх вытворцаў малака і мяса.

Вытворчасцю малака ў КСУП «Міхалішкі» займаюцца на малочна-таварным комплексе «Маркуны» і пяці малочна-таварных фермах.

Даярка Валянціна Кавалеўская на ферме «Супраненты» працуе больш чым 15 гадоў. Спрытная і хуткая, жанчына ўвішна ўпраўляецца з 52 каровамі. Акрамя гэтага, даглядае шасцёра нованароджаных цялят.

– Вы яшчэ і фатаграфаваць будзеце? – убачыўшы фотаапарат, жанчына збянтэжылася. – Ну тады здыміце мяне з маёй любіміцай – каровай Чувіхай. Чаму так назвала? Яна яшчэ цялушкай свой нораў паказвала: ганаровая, упёртая. Жывёліна – а характар мае!

IMG_4766.jpg

Даярка Валянціна Кавалеўская


Пасля ўшавання Валянціны Кавалеўскай старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Юрый Адула пагутарыў з калектывам. Людзі прасілі своечасова замяняць дэталі малочнага абсталявання , палепшыць асвятленне ў кароўніку і выправіць іншыя недахопы ў рабоце. Юрый Аляксандравіч паабяцаў дапамагчы разабрацца з праблемамі.

***

На малочна-таварным комплеке «Маркуны» ўтрымліваецца 1 606 галоў, з якіх 707 – дойны статак. Пра жывёлу тут клапоціцца 21 чалавек. Малако на перапрацоўчыя прадпрыемствы здаюць толькі вышэйшым гатункам.

Па словах загадчыцы комплексу Святланы Кісель, раней адпраўлялі на завод і «экстру».

Аператары машыннага даення Ганна Янушэўская і Марына Чайкоўская на комплексе працуюць толькі год: сюды жанчын перавялі пасля закрыцця малочна-таварнай фермы «Ласі».

IMG_4775.jpg

Маркунскі «дуэт» у складзе Марыны Чайкоўскай і Ганны Янушэўскай 


– Умовы для працы тут лепшыя, чым на ферме, – гаворыць Ганна Раманаўна. – Ёсць памяшканне для прыёму ежы, душавыя, а адзенне пасля змены можна памыць у пральнай машыне. Але крыху сумую па нашай ферме ў Ласях: там у кожнай даяркі была свая група, а тут дойны статак агульны.

Калегі паабяцал і перадаць падзяку і падарунак і даярцы Леакадзіі Боўша, у якой у дзень наш ага візіту быў выхадны.

***

Сярод работнікаў малочна-таварнай фермы «Міхалішкі» прафсаюзныя падарункі атрымалі даярка Вальга Валэйка і жывёлавод Уладзімір Бародка.

IMG_4785.jpg

Падарунак ад старшыні прафсаюза аграрыяў Юрыя Адулы прымае Вольга Валэйка


– Я мясцовы. На ферме працую каля васямнаццаці гадоў, – расказвае мужчына. – Прыемна, што маю работу заўважылі: два гады назад я таксама быў у перадавіках.

***

Па меркаванні прафсаюзных лідараў, на малочна-таварнай ферме «Страча» найлепш працуе Людміла Міховіч, а ў «Страчанцы» – Таццяна Шапель.



Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст:
Фото: Алёна Ганулич