Трэці этап конкурсу «Пазнай Астравеччыну». Далучайцеся!

09:06 / 07.02.2020
На здымку, прапанаваным у другім туры конкурсу «Пазнай Астравеччыну», адлюстравана адна са скульптур каля гервяцкага касцёла Святой Тройцы – анёлак, які моліцца.

1.jpg


Вось што напісала, расказваючы пра гэты здымак, Алена Памецька:

«Гэты анёлак шчыра моліцца сярод цудоўных раслін дэндрапарка ля сцен касцёла Святой Тройцы ў Гервятах. Храм узведзены ў 1899-1903 гг. на месцы драўлянага касцёла пабудовы 1526 года ў стылі неаготыкі архітэктарам А.І. Альшалоўскім, будаваў яго віленскі дойлід Вацлаў Міхневіч.

Раней вакол святыні раслі векавыя ліпы. А ў 1998 годзе намаганнямі святара Леаніда Пятровіча Несцюка былі пасаджаны першыя дрэўцы вядомага сёння на ўсю рэспубліку і далёка за яе межамі дэндрапарка. Дызайнам займаўся настаяцель храма. Леанід Пятровіч сам распрацоўваў эскізы, шукаў патрэбныя расліны, уласнаручна садзіў і даглядаў саджанцы.

У 2003 годзе храм унесены ў спіс архітэктурных помнікаў Беларусі».

Правільныя адказы далі адзі­наццаць чалавек. Найбольш раз­горнутыя і дапоўненыя ўлас­­нымі фотаздымкамі яны атрымаліся ў Алены Па­мець­­кі і Марына Кімсы – ім налі­чана па 3 балы. Па 2 балы атрымалі Алег Дра­ган, Наталля Даўбарые­не (Віль­нюс) і Рэната Ладзята (Вільнюс). Па аднаму балу на­лічана Генаэфе Мізей, Алесі Абу­хоўскай, Рэгіне Замара, Ганне Мілашэвіч, Юліі Грабоў­скай, Жанне Волк-Леановіч


Дзе гэта, што гэта?

2.jpg



Нагадваем: далучыцца да конкурсу можна з любога этапу. Калі вы ведаеце, дзе гэта і што гэта – дасылайце свае адказы, расповеды і фотаздымкі.

Адказы на пытанні конкурсу можна дасылаць у рэдакцыю па звычайнай ці электроннай пошце ці паведамляць па тэлефоне 2-03-64 на працягу пяці дзён (з улікам выхадных і святочных) пасля выхаду газеты з конкурсным заданнем (да аўторка ўключна).

Мадэратар праекта
Ніна РЫБІК


Текст: Главный администратор
Фото: Наталля ДАЎБАРЫЕНЕ і Алесь ЮРКОЙЦЬ