«Шчаслівы» білецік для «зайца»

14:57 / 01.02.2020
451

Разные житейские истории – веселые и грустные, поучительные и «ни о чем» – вы можете присылать нам на обычную (Островец, ул. Энгельса, 2А) или электронную ostrov_red@tut.by почту, воспользовавшись баннером «Предложить новость» на главной странице сайта ostrovets.by в правом нижнем углу или оставив сообщение в группах «Островецкой правды» в социальных сетях.

Ваши истории будут опубликованы на сайте газеты и в социальных сетях, а лучше – напечатаны на страницах «Островецкой правды».

1.jpg


Жылі ў адным двары трое неразлучных сяброў – з тых, што разам і ў горы, і ў радасці. Ну і «прыкалоцца» адзін з аднаго пры нагодзе любілі – з пачуццём гумару сябравалі ўсе.

Адзін з сябрукоў свята верыў, што калі-небудзь яго напаткае ўдача, і не прамінаў выпадку купіць латарэйны білецік. За розыгрышам кожнага тыражу, замёршы ў чаканні і прадчуванні, сачыў перад экранам тэлевізара – інтэрнэту тады не было.

Аднойчы ў запаветны дзень яго адправілі ў ка­ман­дзіроўку, і даведацца важную навіну ён даверыў сябрам. Тыя тыраж па­гля­дзелі, пераканаліся, што Барыс у чарговы раз ака­заў­ся ў пралёце, але, каб не расчароўваць сябра і разам з тым разыграць яго, сказалі, што на гэты раз яго білет выйграў, і не дробязь якую, а цэлых 25 рублёў – немалыя па тым часе грошы!

Барыс, вядома, узра­даваўся – але зайсці на пошту і атрымаць выйгрыш усё часу не ставала. А тут паездка ў Мінск надарылася. «Там і выйгрыш атрымаю!», – вырашыў хлопец. І перш чым зайсці за «халяўным чацвяртаком», растраціў усе грошы, спадзеючыся неўзабаве папоўніць бюджэт з дапамогай шчаслівага білеціка.

Пра тое, які быў у Барыса выраз твару, калі ён даведаўся, што нічога не выйграў, колькі разоў ён прымушаў касіршу пераправерыць білет і колькі правяраў сам, расказваць не будзем – можаце самі ўявіць. Барыс, вядома ж, здагадаўся, хто так з  яго пажартаваў – але ад гэтага яму лягчэй не стала: у кішэнях вецер свішча – а дахаты трэба неяк дабірацца. Ехаў «зайцам», хаваючыся ў туалеце пры малейшым падазрэнні на кантралёра, бо штраф плаціць таксама не было чым.

Неяк даехаў. Сябрам шчы­ра «падзякаваў», хоць зла­ваўся нядоўга: ужо праз тыдзень усе дружна смяяліся з Барысавага выйгрышу.

Вось толькі ў азартныя гульні з дзяржавай з таго час хлопец гуляць перастаў.

Тамара РАБІНКІНА


Текст: Администратор сайта
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений