Як астраўчане змагаліся з мінчанамі

09:21 / 31.01.2020
Выхаванцы Астравецкай спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву заваявалі дадатковыя ачкі для зборнай Гродзенскай вобласці, за якую выступаюць на рэспубліканскіх спаборніцтвах юнацкай лігі боксу.  



Гэта былі другія па ліку спаборніцтвы юнацкай лігі боксу. На гэты раз юныя спартсмены Гродзеншчыны сустракаліся з сапернікамі з Мінскай вобласці.

Сярод астраўчан цудоўныя выйгрышныя баі правялі Аляксандр Баруўка, Арсень Мялешка, Сямён Сямашка і Аляксандр Ёдзік.

Менш пашанцавала Максіму Лянкевічу і Кірылу Рагавенку, якія саступілі сапернікам на рынгу. А вось Валерыя Дарашкевіч, якая таксама ўваходзіць у каманду, у спаборніцтвах не ўдзельнічала, бо сярод мінскіх баксёраў не знайшлося дзяўчынак.


Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст: