Чым запомнілася астраўчанам студэнцтва

14:01 / 25.01.2020
Таццянін дзень, які прыпа­­дае на 25 студзеня, лічыцца неафіцый­ным святам студэнтаў. 

Астраўчан і гасцей горада наш карэспандэнт папрасіў расказаць, кім яны марылі стаць і кім працуюць цяпер, а таксама прыгадаць самы запамінальны выпадак са студэнцтва. 

Андрэй Юркойць, намеснік дырэктара будбазы «Малі»:

Юркойць.jpg



– З дзяцінства марыў быць старшынёй калгаса. (Усміхаецца.) Бацька быў брыгадзірам і часта браў мяне ў поле. У старэйшых класах мэтанакіравана пачаў рыхтавацца да паступлення. Зразумела, што ва ўніверсітэце не вучылі быць старшынёй, затое можна было атрымаць спецыяльнасці агранома, ветэрынара ці заатэхніка. Зямля і расліны мне заўсёды падабаліся – і я паступіў на агранамічны факультэт Горыцкай сельскагаспадарчай акадэміі. 

Студэнцтва – залатая пара! Як кажуць, ёсць што ўспомніць, але няма чаго дзецям расказаць. (Усміхаецца.) У сельскай гаспадарцы не працую – мая работа звязана з будаўніцтвам.

Яніна Ляховіч, пенсіянерка:

Ляховіч.jpg



– У наш час сярод дзяўчынак самымі папулярнымі прафесіямі былі бухгалтар і настаўнік. З першай спробы ў мяне не атрымалася паступіць у інстытут. Каб не губляць часу, пайшла працаваць у райспажыўтаварыства. Потым завочна адвучылася ў Маладзечненскім ганд­лёва-планавым тэх­ні­куме. Ніколі не спіс­вала, па начах вучыла білеты ў інтэрнаце, але на сесіі знаходзіла час схадзіць з сяброўкамі ў кафэ ці кіно. 

Кацярына Сакалоўская, у адпачынку па доглядзе дзіцяці:

Сакалоўская з сынам Міхаілам.jpg



– Па натуры я творчы чалавек. Пасля школы паступіла ў Беларускі нацыянальны тэхнічы ўніверсітэт на прыборабудаўнічы факультэт. Выбрала спецыялізацыю «ювелірная справа». Верыла, што будзе вельмі цікава, але праз некалькі гадоў вучобы поўнасцю расчаравалася – мы ў тэорыі вывучалі структуру машын і абсталявання, якія выкарыстоўваюцца ў ювелірнай справе. 

Самая запамінальная падзея студэнцкіх гадоў – сустрэча з будучым мужам, які таксама вучыўся ў БНТУ, але на энергетычным факультэце. 

Пакуль галоўны мой занятак – быць мамай. (Усміхаецца.) Але мару паспрабаваць свае сілы ў тату-індустрыі. Нягледзячы на тое, хто і якую спецыяльнасць атрымаў, жыццё можа змяніцца кардынальна ў адзін момант.



Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст:
Фото: Алёна Ганулич и из архива героев