Чего для полного счастья не хватает островчанам в городе и районе?

15:31 / 07.01.2020

Жыхароў і гасцей горада мы папрасілі расказаць, чаго ім не хапае для поўнага шчасця ў Астраўцы і раёне.


Алеся Станкевіч, у дэкрэтным адпачынку па доглядзе дзіцяці:

Станкевіч.JPG

– Дзесьці бываць даводзіцца нячаста: цяпер я ў дэкрэце. Мне здаецца, у Астраўцы ўжо хапае ўсяго: магазіны, стадыёны, фізкультурныя комплексы… Былі б толькі грошы і жаданне!


Тарэса Пятровіч, прадавец, з унучкай Валерыяй:

Пятровіч.JPG

Тарэса:

– Я на пенсіі, але яшчэ працую. Мне ўсяго хапае. (Усміхаецца.) Астравец, напэўна, як ні адзін горад у Беларусі, імкліва развіваецца: літаральна за некалькі гадоў з’явіліся тры новыя мікрараёны, школы, садкі, магазіны… Добра было б, каб пабудавалі і крытую лядовую пляцоўку, няхай і невялікую, – куды можна было б завесці ўнучак пакатацца на каньках.

Валерыя:

– На канікулах заўсёды прыязджаю ў Астравец! Чаго тут не хапае? Нават і не ведаю, галоўнае – бабуля з дзядулем ёсць!


Сяргей Пранаў, інтэрв’юер:

Пранаў.JPG

– Я толькі некалькі гадзін у вашым горадзе, таму мне складана адказаць на пытанне. З выгляду Астравец чысты і дагледжаны. Сюды я прыехаў па справах: на працягу двух дзён буду праводзіць сацыяльнае апытанне для адной з найбуйнейшых кампаній краіны, якая спецыялізуецца на даследваннях у галіне маркетынгу, медыя і грамадскага меркавання.


Алеся Жукоўская, студэнтка:

Жукоўская.JPG

– Хоць у нас і адкрываюцца гандлёвыя цэнтры, але па-ранейшаму, мне здаецца, не хапае спецыялізаваных, вузканакіраваных магазінаў. Напрыклад, абутковага ці той жа кнігарні. Добра было б, каб было больш месцаў для адпачынку моладзі – каб доўгімі зімовымі вечарамі можна было б разам дзесьці сабрацца і пагуляць у настолкі.


Віктар Савіцкі, вадзіцель (без фота):

– Наша бяда – дарогі. Я жыву ў пасёлку Гудагай, і па некаторых вуліцах – у прыватнасці Табарышкі – складана праехаць на машыне, яміна на яміне. Іх, канешне, падсыпаюць, грэйдзіруюць, але пасля дажджоў ізноў ні прайсці, ні праехаць.

Наш раён сельскагаспадарчы, не зашкодзіла б адкрыццё перапрацоўчага прадпрыемства, як у суседзяў – ашмянцаў і смаргонцаў.


Кірыл Лукша, вучань:

Лукша.JPG

– Класна было б, каб у Астраўцы з’явіўся забаўляльны цэнтр з рознымі секцыямі: для малышоў – надзіманыя горкі і басейны з шарыкамі, для падлеткаў – скаладром і розныя памяшканні з квэстамі.

Я люблю актыўны адпачынак, наведваю заняткі па баскетболе і футболе. У новых мікрараёнах не хапае зон адпачынку, веласіпедных дарожак і вулічных трэнажораў.



Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» - это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст:
Фото: Алена Ганулич