Пакаштавалі абляпіху

09:31 / 27.12.2019

Нядаўняе пасяджэнне клуба «Актыўнае даўгалецце» было асабліва людным. Не дзіўна: прыйшоў даўно званы і чаканы госць – кіраўнік фермерскай гаспадаркі Часлаў Лабачэўскі. Яго поспехі ў развіцці садаводства шырока вядомыя ў Беларусі і за яе межамі. А з нядаўніх пор – яшчэ і ў развядзенні абляпіхі. У многіх прысутных гэтыя калючыя дрэўцы растуць на дачах, ля дамоў, але аб іх гаючых уласцівасцях ведаюць не ўсе. Між тым, у абляпіхі лечыць усё: ягады, лісточкі, карані.

IMG_5796.jpg

Часлаў Станіслававіч правёў з наведвальнікамі клуба невялікі «лікбез»: уключыў відэазапіс тэлеперадачы аднаго з рэспубліканскіх каналаў, дзе расказваў пра абляпіху, паказваў прадукты, якія з яе вырабляе, а таксама гаварыў пра цеснае супрацоўніцтва з навукоўцамі ў гэтым накірунку. А каб мы маглі хоць нешта паспытаць на смак, пачаставаў гарбатай з абляпіхавага ліста, растлумачыў, як прыгатаваць абляпіхавае масла ў хатніх умовах.

Садавод прыйшоў у госці не з пустымі рукамі, а з вялікімі пакетамі яблыкаў ды грушаў. І напрыканцы сустрэчы зусім здзівіў: прыхапіўшы з дому блэндар, прыгатаваў для нас цудоўны свежы сок з мякаццю і дабаўкай абляпіхавага варэння. Ох і смаката!

Вядома ж, мы запрасілі шаноўнага госця наведацца ў клуб яшчэ.



Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст: