З вялікім і радасным святам Нараджэння Пана і Збаўцы нашага Езуса Хрыста!

07:04 / 25.12.2019

Дарагія браты і сёстры, веруючыя і ўсе людзі добрай волі!

Шчыра віншую з вялікім і радасным святам Нараджэння Пана і Збаўцы нашага Езуса Хрыста!

«Хвала на вышынях Богу, а на зямлі спакой людзям добрай волі!» Гэта анёльскае прывітанне абвесціла гораду Давіда Нараджэнне Хрыста ў святую ноч. Праз стагоддзі гэта падзея працягвае напаўняць нашы сэрцы радасцю, надзеяй на міласэрнасць і любоўю Усемагутнага Бога.

У Евангеллі ад Яна ёсць цудоўныя словы: слова сталася целам і пасялілася між намі, і ўбачылі мы славу Ягоную, славу, якую мае ад Айца Адзінародны, поўны ласкі і праўды.

Для нашага збавення ў гэты свет прыйшло маленькае дзіцятка – Езус, каб праз крыж абвесціць збавенне, а праз з мёртвых паўстанне – адкрытасць Божага дому людзям.

Няхай Дзіцятка Езус адорыць вас і вашы сем’і спакоем, добрым здароўем і жывой верай. Радасных святаў, шчасця, дабрабыту і поспехаў у надыходзячым Новым годзе!

Ксёндз-канонік Юзаф БАГДЗЕВІЧ,
Астравецкі дэкан


Текст: Главный администратор