Калядныя цуды ў Варнянскім прытулку

11:02 / 23.12.2019

З каляднымі цудамі завіталі Дзед Мароз, Снягурка, Снегавік і актывісты маладзёжнай арганізацыі ў Варнянскі прытулак.

Перад навагоднімі святамі райкам ГА БРСМ традыцыйна праводзіць дабрачынную акцыю «Цуды на Каляды», а затым актывісты раздаюць начараваныя падарункі дзецям.

Сёлета першымі адрасатамі сталі выхаванцы Варнянскага прытулку. Дзеці радасна сустрэлі вясёлых гасцей, а задорныя Дзед Мароз, Снягурка і няўрымслівы Снегавік не далі ім сумаваць: праводзілі цікавыя конкурсы, вадзілі карагод, спявалі і нават станцавалі навагодні флэшмоб.

1.jpg

На развітанне чараўнікі ўручылі дзецям падарункі і пажадалі ім шчыра верыць у цуды – і яны абавязкова здзейсняцца.

Текст: