Праекты астравецкіх школьнікаў сталі пераможцамі Каложскіх чытанняў

11:44 / 20.12.2019
У першыя дні снежня ў Гродне прайшлі Каложскія адкрытыя абласныя навукова-адукацыйныя чытанні, арганізатарамі якіх выступілі галоўнае ўпраўленне адукацыі, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, Беларуская праваслаўная царква Гродзенскай дыяцэзіі, абласны інстытут развіцця адукацыі і Гродзенскі дзяржаўны музей гісторыі рэлігіі.

На працягу двух дзён на базе розных навучальных устаноў абласнога цэнтра працавалі дыскусійныя пляцоўкі, секцыі, круглыя сталы. Удзел у іх прынялі астравецкія школьнікі і настаўнікі.

– У рабоце секцыі «Лёс педагогаў і святароў маёй малой радзімы ў гады Вялікай Айчыннай вайны», якая працавала ў нядзельнай школе Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора, прыняла ўдзел вучаніца 10 класа Гудагайскай сярэдняй школы Аляксандра Янкоўская, – расказала настаўніца гісторыі Галіна Шлыковіч. – Саша расказала пра лёс юнай разведчыцы Лідзіі Ларыёнавай (Лянкевіч). Гэтая дзяўчына, якая пазней стала настаўніцай і працавала на Астравеччыне, у гады вайны помсціла немцам за расстраляную за сувязь з партызанамі маці. Выступленне Аляксандры было пераканаўчым – па выніках работы секцыі яе праект адзначаны Дыпломам І ступені.

1.jpg



З дыпломамі пераможцаў вярнуліся на радзіму вучні 10 класа сярэдняй школы №1 Мілана Макей і Раман Дрэма, якія распавялі пра лёс духавенства і мірнага насельніцтва на нашай малой радзіме ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

2.jpg



Дыпломам I ступені адзначана і работа настаўніцы рускай мовы і літаратуры сярэдняй школы №1 Зоі Куркуль, якая даследавала ваенную героіку ў стара жыт на рускай літаратуры і развіццё яе традыцый.

Дыпломам III ступені ўзнагароджаны адзінаццацікласнік Кямелішкаўскага НПК Артур Дзенюш, які ў сваім выступлен ні распавёў пра фарміраванні і дзейнасць на Астравеччыне Арміі Краёвай.

Цалкам усвядоміць каштоўнасць міру можна толькі слухаючы расповеды пра ўдзельнікаў вайны або чытаючы іх успаміны. І ў вучняў, і ў настаўнікаў Астравеччыны гэта атрымалася – іх праца была заўважана і адзначана абласным журы!

Так трымаць!
Текст: