Хто з астраўчан заваяваў золата ва Уздзе

09:46 / 17.12.2019
Чацвёра астравецкіх баксёраў заваявалі залатыя медалі на адкрытым першынстве ва Уздзе.

Такі бліскучы ва ўсіх сэнсах вынік прадэманстравалі юныя выхаванцы Аляксея Маргужа. Дарэчы, усё больш боксам захапляюцца дзяўчынкі –  пацверджанне гэтаму ўпэўненыя баі і перамога на спаборніцтвах Юліі Лебядзевіч і Валерыі Дарашкевіч.

2.jpg


Падтрымалі залаты дуэт і хлопчыкі. Павел Мацкевіч і Алег Сільвановіч прадэманстравалі на рынгу добрую тэхніку – і без асаблівых цяжкасцей адолелі сапернікаў.

1.jpg



Віншуем пераможцаў!
Текст: