Вызначаны лепшыя тэнісісты Астравеччыны

16:51 / 16.12.2019
Каманда Беларускай АЭС у чарговы раз стала пераможцам турніру Астравецкага раёна па настольным тэнісе.

1.jpg



На працягу месяца аматары малой ракеткі сустракаліся ў фізкультурна-аздараўленчым комплексе «Старт», каб высветліць, хто з іх лепш гуляе ў настольны тэніс.

Лідарства ў камандным заліку аспрэчвалі прадстаўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, раёна газазабеспячэння і Беларускай АЭС. Акрамя гэтага, былі ўдзельнікі, якія выступалі толькі ў асабістым заліку.

У выніку першае месца сярод жанчын заняла Алена Кліш з каманды БелАЭС. Другое – у Ганны Хурс з раёна газазабеспячэння, а трэцяй стала Наталля
Дзямід, якая выступала ў асабістым заліку.

Сярод мужчын рызыгралася не жартоўная барацьба. І ўсё ж сваё лідарства ў спаборніцтвах па тэнісе ў чарговы раз пацвердзіў Аляксандр Ерын з БелАЭС. Яго апанент Уладзімір Масойць заняў другую прыступку п’едэсталу, а астравецкі атамшчык Уладзімір Ташчан замкнуў тройку мацнейшых.

У камандным заліку пераможцамі сталі тэнісісты БелАЭС, на другім месцы – каманда раёна газазабеспячэння, на трэцім – РАНС.

Пераможцы і прызёры ўзнагароджаны дыпломамі і медалямі.
Текст: