Актыўная пярвічка з’явілася ў СШ №3

15:31 / 16.12.2019
Рады раённай мала­дзёжнай арганізацыі папоўніліся – новая пярвічная арганізацыя з’явілася ў сярэдняй школе №3.

Сакратара пярвічкі Вераніку Трубкіну прывіталі і ўручылі пасведчанне падчас традыцыйнага пасяджэння маладзёжнага актыву ў райкаме ГА БРСМ.

Акрамя гэтага актывісты абмеркавалі бліжэйшыя планы: правядзенне дабрачынных акцый, арганізацыю мерапрыемстваў да 80-годдзя ўтварэння Астравецкага раёна, папулярызацыю новага членскага білета.

Завяршылася пасяджэнне ўзнагароджаннем моладзі, якая была задзейчана на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання, а таксама ўдзельнічала ў конкурсе «#галасую».

1.jpg

2.jpg

Текст: