Сколько стоит елка

16:26 / 12.12.2019
1282
Навагоднія святы складана ўявіць без калючай прыгажуні­елкі ці сасны. Жывое дрэва можна набыць на традыцыйных елачных кірмашах.

Зялёную прыгажуню можна выбраць з 10.00 да 18.00 у спецыяльна адве­дзеных для рознічнага гандлю месцах і ва ўсіх лясніцтвах.



Гараджане могуць адшукаць хвойныя дрэвы каля кінаканцэртнай залы «Астравец», на аўтамабільнай стаянцы побач з адміністрацыйным будынкам Астравецкага лясгаса і каля магазіна «Пачастунак» у мікрараёне №2 побач з раённай цэнтральна бальніцай.

З улікам падатку на дабаўлены кошт навагодняе дрэва вышынёй да метра каштуеь 9,50 рубля. Сасна ці елка вышынёй ад метра да двух абыдзецца ў 10,50 рубля.

Акрамя гэтага, у лесагадавальніку можна купіць дрэва ў кадцы вышынёй да мет­ра. Елка, якую вясной можна высадзіць на прысядзібным участку, у залежнасці ад вышыні каштуе да 30 рублёў.


Аматараў дармовых елак чакае штраф у памеры да 50 базавых велічыць. Таксама давядзецца кампенсаваць нанесеную навакольнаму асяроддзю шкоду і заплаціць за высечанае дрэва.
Текст: Алёна Ганулич
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений