Возможна ли благотворительность без денег

08:27 / 06.12.2019
1058
Калядны пост, які зараз перажываюць хрысціяне, называюць перыядам радаснага чакання. У гэты пераднавагодні час прынята рабіць добрыя ўчынкі.

У астраўчан і гасцей горада мы пацікавіліся, што для іх азначае слова «дабрачыннасць».

Вераніка Зуева, індывідуальны прадпрымальнік:

Зуева.jpg



– Дабрачыннасць – гэта дапамога, і неабавязкова грашовая, тым, хто знаходзіцца ў складанай жыццёвай сітуацыі. Я заўсёды адгукаюся на прапанову дапамагчы сабраць дзетак у школу ці ажыццявіць іх  навагодняе жаданне, не праходжу міма скарбонак па зборы сродкаў для хворых… Звычайна пра стан грамадства прынята меркаваць па адносінах у ім да самых безабаронных – дзяцей і старых. Я б яшчэ дадала сюды жывёл. На жаль, у нас, у адрозненне ад вялікіх гарадоў, няма ніводнай грамадскай арганізацыі, якая займалася б дапамогай братам нашым меншым. Шкада, што людзі забываюць, што ў адказе за тых, каго прыручылі.

Алена Бабіч, настаўніца:

Бабіч.jpg



– Педагогі і вучні нашай школы штогод удзельнічаюць і самі ініцыіруюць дабрачынныя акцыі і іншыя мерапрыемствы. З апошніх – удзел у традыцыйным канцэрце да Дня інвалідаў. Не забываем мы і пра дзетак, якія знаходзяцца ў дзіцячым сацыяльным прытулку ў Варнянах. Навагодняе жаданне кожнага маленькага чалавека, незалежна ад таго, будзе ён сустракаць свята з блізкімі ці ў казённых сценах, павінна ажыццявіцца. Бо Новы год – гэта час марыць і верыць у тое, што немагчымага не існуе!

Валерый Ліпскі, качагар:

Ліпскі.jpg



– Слова «дабрачыннасць» складзена з дзвюх частак: «дабро» і «чыні»: будзь ветлівым, культурным, дапамажы, напрыклад, бабулі паднесці цяжкую сумку ці перавядзі яе праз дарогу… У любой сітуцыі трэба заставацца чалавекам. Мне здаецца, раней людзі былі больш спагадлівымі і спачувальнымі. Талакой бульбу капалі і касілі, разам і святы адзначалі, і гора гаравалі. А цяпер людзі гатовы з’есці адзін аднаго без солі… Дабрэйшымі быць трэба.

Ганна Тумкевічпенсіянерка:

Тумкевіч.jpg



– У кожнага сваё жыццё, свае клопаты і турботы – і няма людзям справы адзін да аднаго. Маладыя думаюць, што старасць – гэта не пра іх, а пажылыя бурчаць на моладзь, маўляў, мы ў іх узросце былі не такімі… Дапамагаць трэба не толькі і не толькі рублём, колькі добрымі словамі і ўчынкамі.

Анастасія Ясевічу дэкрэтным адпачынку:

Ясевіч.jpg



– Абавязкова трэба дапамагаць тым, каму горш за нас, асабліва дзеткам і людзям з інваліднасцю. Як кажуць, нітка да ніткі – а беднаму сарочка. Разам мы можам многае. Для сям’і, дзе, напрыклад, выхоўваецца, хворае дзіця, сума на лячэнне ці рэабілітацыю можа быць проста непад’ёмнай, а калі дзесяць, сто ці некалькі соцень чалавек скінуцца хоць бы па пяць рублёў – у маленькага чалавечка з’явіцца шанс на выздараўленне. Я ўпэўнена, што свет не без доб­рых людзей.
Текст: Алёна Ганулич
Фото: Алёна Ганулич
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений