Рэдакцыя аб’яўляе конкурс навагодніх гісторый

07:59 / 29.11.2019

Скажыце, з вамі часта здараюцца сюрпрызы? Упэўнены: хоць аднойчы якая-небудзь неспадзяванка – хочацца верыць, што прыемная! – напаткала кожнага. А Новы год і Каляды, як вядома, – самая «сюрпрызная» пара: калі ж, як не ў гэты час цудаў, дарыць іх і атрымліваць!

Плануючы навагодні нумар, мы вырашылі папрасіць нашых чытачоў расказаць пра самыя нечаканыя і прыемныя выпадкі ў іх жыцці, звязаныя з навагоднімі святамі. А калі раптам здараліся непрыемныя – ну што зробіш, без іх жыццё таксама не бывае – раскажыце і пра іх.


Лепшыя гісторыі будуць надрукаваны на старонках «Астравецкай праўды». А аўтары самых, на думку рэдакцыйнага журы, цікавых, атрымаюць дыпломы пераможцаў конкурсу і прызы.

Гісторыі пра навагоднія сюрпрызы дасылайце на электронны ці паштовы адрас рэдакцыі. Чакаем!

Текст: Главный администратор